Brother PT-E110 — рэкамендацыі па бяспечнай эксплуатацыі прылады [4/4]
![Brother PT-E110 [4/4] Указвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю якая калі яе не пазбегнуць можа прывесці да траўмаў нязначнай або сярэдняй цяжкасці](/views2/1470157/page4/bg4.png)
Каб пазбегнуць узгарання, пашкоджання, перагрэву
прылады або з’яўлення незвычайных пахаў і дыму,
атаксама паразы электрычным токам і атрымання
апёкаў і іншых траўмаў, прытрымлівайцеся гэтых
рэкамендацый.
• Заўсёды выкарыстоўвайце для прылады P-touch прапанаваны
адаптар пераменнага току і падлучайце яго да разеткі з
пазначаным напружаннем. Невыкананне гэтых патрабаванняў
можа прывесці да пашкоджання ці паломкі прылады.
• Не дакранайцеся да прылады падчас навальніцы.
• Не карыстайцеся прыладай/адаптарам пераменнага току ў
месцах з высокай вільготнасцю (напрыклад, у ванным пакоі).
• Не перагружайце шнур сілкавання.
• Не дапускайце пашкоджання шнура сілкавання і вілкі, не
змяняйце іх канструкцыю і не змяшчайце на іх цяжкія прадметы.
Не згінайце і не цягніце шнур сілкавання з празмерным
высілкам. Заўсёды прытрымлівайце адаптар пераменнага току
пры адлучэнні яго ад электраразеткі.
• Пераканайцеся, што вілка цалкам устаўлена ў электраразетку.
Не карыстайцеся разеткай, калі яна дрэнна замацавана.
• Забараняецца намочваць прыладу, адаптар пераменнага току,
раздым сілкавання або акумулятары; напрыклад, працаваць з
імі вільготнымі рукамі ці праліваць на іх вадкасць.
• Калі вадкасць, што выцекла з акумулятараў, трапіла ў вочы, гэта
можа прывесці да страты зроку. Неадкладна прамыйце вочы
вялікай колькасцю чыстай вады, а затым звярніцеся па
медыцынскую дапамогу.
• Не разбірайце прыладу/адаптар пераменнага току/акумулятары
і не змяняйце іх канструкцыю.
• Не дапускайце судакранання металічных прадметаў з дадатным
і адмоўным полюсамі акумулятара.
• Не выкарыстоўвайце вострыя або металічныя прадметы
(напрыклад, шчыпчыкі або шарыкавую ручку) для вымання
акумулятараў падчас іх замены.
• Не кідайце акумулятары ў агонь і не падвяргайце іх нагрэву.
• Калі падчас эксплуатацыі прылады або яе захоўвання вы адчулі
незвычайны пах, нагрэў ці ўбачылі змяненне колеру,
дэфармацыю альбо штосьці іншае, адразу адлучыце адаптар
пераменнага току і выміце акумулятары.
• Не выкарыстоўвайце акумулятары, якія пашкоджаны і
працякаюць, бо вадкасць з іх можа трапіць на рукі.
• Не выкарыстоўвайце акумулятары, якія дэфармаваны і
працякаюць або на якіх пашкоджана этыкетка, бо гэта можа
стварыць празмерны нагрэў.
Каб пазбегнуць траўмаў, працякання вадкасці, апёкаў
або нагрэву, прытрымлівайцеся гэтых рэкамендацый.
• Калі вы не карыстаецеся прыладай, захоўвайце яе ў
недаступным для дзяцей месцы. Акрамя таго, не дазваляйце ім
браць у рот дэталі прылады і этыкеткі. Калі дзіця праглынула
нейкі прадмет, звярніцеся па медыцынскую дапамогу.
• Не кранайцеся металічных частак каля друкавальнай галоўкі
адразу пасля друку.
• Не кранайцеся ляза разака.
• Пры траплянні электраліту на скуру або адзенне неадкладна
прамыйце іх чыстай вадой.
• Калі вы не плануеце карыстацца прыладай, выміце
акумулятары і адлучыце адаптар пераменнага току.
• Не выкарыстоўвайце акумулятар, адрозны ад пазначанага
ўінструкцыі. Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі
акумулятарамі або іх камбінацыямі розных тыпаў, рознага
ўзроўню зарадкі, розных вытворцаў ці розных мадэляў.
Не ўстаўляйце акумулятар з няправільнай арыентацыяй
дадатнага і адмоўнага полюсаў.
• Не дапускайце падзення прылады/адаптара пераменнага току
іне падвяргайце іх ударам.
• Не націскайце на вадкакрысталічны дысплей (LCD-дысплей).
• Не ўстаўляйце палец унутр прылады, калі вы зачыняеце
накрыўку аддзялення для касеты.
• Перад выкарыстаннем нікель-металгідрыдных акумулятарных
батарэй (Ni-MH) уважліва прачытайце інструкцыі да
акумулятараў і да зараднага прыстасавання, а таксама
ўпэўніцеся, што вы правільна імі карыстаецеся.
• Перад выкарыстаннем нікель-металгідрыдных (Ni-MH)
акумулятарных батарэй зарадзіце іх з дапамогай спецыяльнага
зараднага прыстасавання. Забараняецца выкарыстоўваць
адаптар пераменнага току (AD-24ES) для перазарадкі
нікель-металгідрыдных (Ni-MH) акумулятарных батарэй.
• У залежнасці ад месца эксплуатацыі, матэрыялаў і вонкавых
умоў, этыкетка можа адлеплівацца або заставацца моцна
прылепленай, яе колер можа змяняцца, а выява — пераносіцца
на іншыя прадметы. Спраўдзіце вонкавыя ўмовы і матэрыял
перад прымацаваннем этыкеткі.
• Не выкарыстоўвайце прыладу для мэтаў ці спосабам, якія не
ўзгаданы ў дадзенай інструкцыі. Гэта можа прывесці да
няшчасных выпадкаў або пашкоджання прылады.
• Выкарыстоўвайце ў гэтай прыладзе толькі стужкі Brother тыпу TZe.
Выкарыстоўвайце толькі тыя стужкі, якія маюць маркіроўку .
• Для ачысткі прылады карыстайцеся толькі мяккай, сухой
тканінай бяз ворсу; ніколі не карыстайцеся спіртам або іншымі
арганічнымі растваральнікамі.
• Для ачысткі друкавальнай галоўкі карыстайцеся сухой ватнай
палачкай. Ніколі не дакранайцеся рукамі непасрэдна да
друкавальнай галоўкі.
• Не змяшчайце пабочныя прадметы ў шчыліну выхаду стужкі, у раздым
адаптара пераменнага току або ў акумулятарнае аддзяленне.
• Не змяшчайце прыладу, акумулятары або адаптар пераменнага
току пад прамымі сонечнымі прамянямі або дажджом, побач
з награвальнікамі або іншымі гарачымі прадметамі, а таксама ў
месцах з занадта высокай або нізкай тэмпературай (напрыклад,
на прыборным шчытку або задняй паліцы аўтамабіля),
з павышанай вільготнасцю або ў запыленых месцах.
• Не націскайце надта моцна на рычаг разака.
• Не спрабуйце друкаваць этыкеткі, калі касета для стужкі пустая
або не ўстаноўлена ў прыладзе. У адваротным выпадку
магчыма пашкоджанне друкавальнай галоўкі.
• Не цягніце за стужку, якая знаходзіцца ў касеце, і не ўціскайце
яе ў касету з высілкам, каб не пашкодзіць прыладу.
• Любыя дадзеныя, што захоўваюцца ў памяці, будуць страчаны
ў выніку паломкі або рамонту прылады, а таксама ў выпадку
поўнай разрадкі акумулятара.
• Пры адсутнасці электрычнасці больш за тры хвіліны ўсе тэксты,
налады фарматавання і ўсе тэкставыя файлы, што захоўваюцца
ў памяці, будуць выдалены.
• У прылады няма функцыі зарадкі акумулятарных батарэй.
• Надрукаваны тэкст можа адрознівацца ад таго, што паказаны на
LCD-дысплеі.
• Даўжыня надрукаванай этыкеткі можа адрознівацца ад
паказанай даўжыні.
• Ахоўная празрыстая пластыкавая наклейка змяшчаецца на
дысплеі падчас вытворчасці і перавозкі. Выдаліце гэтую
наклейку перад выкарыстаннем.
Інструкцыя па
бяспецы прылады
PT-H110/PT-E110
Беларуская
Меры бяспекі
Паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая,
калі не пазбягаць яе, можа прывесці да смерці або цяжкіх
траўмаў.
УВАГА
Надрукавана ў Кітаі
Указвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая,
калі яе не пазбегнуць, можа прывесці да траўмаў
нязначнай або сярэдняй цяжкасці.
Агульныя меры засцярогі
АСЦЯРОЖНА
Содержание
- Указывает на потенциально опасную ситуацию которая может привести к травмам легкой или средней тяжести p.1
- Указывает на потенциально опасную ситуацию которая может привести к смерти или получению тяжелых травм p.1
- Руководство по безопасности устройства p.1
- Предупреждение p.1
- Осторожно p.1
- Общие меры предосторожности p.1
- Меры безопасности p.1
- Ръководство за безопасност p.2
- Предупреждение p.2
- Общи мерки за безопасност p.2
- Мерки за безопасност p.2
- Декларация за съответствие само за европа турция ние brother industries ltd 15 1 naeshiro cho mizuho ku nagoya 467 8561 japan декларираме че този продукт и променливотоков адаптер отговарят на основните изисквания на всички съответни директиви и разпоредби които важат за европейската общност декларацията за съответствие дзс може да бъде свалена от brothersolutions center посетете support brother com и изберете europe изберете вашата държава изберете ръководства изберете вашия модел изберете декларация за съответствие щракнете върху изтегляне декларацията ще бъде свалена като pdf файл p.2
- Внимание p.2
- Pt h110 pt e110 p.3
- Өнімнің қауіпсіздік нұсқаулығы p.3
- Қауіпсіздік шаралары p.3
- Жалпы сақтық шаралары p.3
- Ескерту p.3
- Абайлаңыз p.3
- Указвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю якая калі яе не пазбегнуць можа прывесці да траўмаў нязначнай або сярэдняй цяжкасці p.4
- Увага p.4
- Паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю якая калі не пазбягаць яе можа прывесці да смерці або цяжкіх траўмаў p.4
- Меры бяспекі p.4
- Асцярожна p.4
- Інструкцыя па бяспецы прылады p.4
Похожие устройства
-
Brother QL-820NWBРуководство по быстрой установке -
Brother QL-820NWBРуководство пользователя -
Brother QL-810WРуководство по быстрой установке -
Brother QL-810WРуководство пользователя -
Brother QL-800Руководство по быстрой установке -
Brother QL-800Руководство пользователя -
Brother QL-560Краткое руководство по эксплуатации -
Brother QL-560Руководство по использованию программного обеспечения -
Brother QL-560Руководство по установке программного обеспечения -
Brother QL-560Руководство пользователя -
Brother QL-500Краткое руководство по эксплуатации -
Brother QL-500Руководство по использованию программного обеспечения
Даведайцеся, як бяспечна карыстацца прыладай, каб пазбегнуць пашкоджанняў, перагрэву і траўмаў. Сачыце за рэкамендацыямі па эксплуатацыі і захоўванні.