Stingray ST-KT3022A Инструкция по эксплуатации онлайн [8/9] 904694
![Stingray ST-KT3022A Инструкция по эксплуатации онлайн [8/9] 904694](/views2/2149236/page8/bg8.png)
ST-KT3022A
8
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю перад эксплуатацыяй прыбора і захаваеце яе для інфармацыі ў далейшым.
• Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя на маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай лакальнай сетцы.
• Выкарыстоўвайце толькі ў побытавых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага ўжывання.
• Не выкарыстоўвайце па-за памяшканнямі.
• Не пакідайце працуючы прыбор без нагляду.
• Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
• Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
• Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
• Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
• Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
• Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў, запоўненых вадой.
• Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся
ў сэрвісны цэнтр для праверкі.
• Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх
выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
• Выкарыстоўвайце прыбор толькі з базай сілкавання, прызначанай для дадзенага імбрыка.
• Не напаўняйце імбрак вышэй адзнакі “MAX”, інакш вада можа выплюхнуцца праз носік прыбора падчас кіпення.
• Не ўключайце пусты імбрык ці калі вада знаходзіцца ніжэй адзнакі “MIN”.
• Прыбор прызначаны толькі для нагрэву вады. Не выкарыстоўвайце прыбор для награвання іншых вадкасцяў, гэта можа прычыніць сур'ёзную шкоду прыбору.
УВАГА: Дадзены прыбор награваецца падчас выкарыстання. Дзеля пазбягання апёкаў не дакранайцеся гарачых паверхняў і трымаецеся толькі за ручку.
• Не адкрывайце вечка падчас кіпення вады.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і этыкеткі.
• Напоўніце імбрык вадой да адзнакі “MAX”, закіпяціце і выліце. Паўтарыце пры неабходнасці.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
• Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора хімічныя і абразіўныя мыючыя сродкі.
• Рабіце чыстку імбрыка ад накіпу рэгулярна. Выкарыстоўвайце адмысловыя мыючыя сродкі, якія можна набыць у спецыялізаваных крамах. Ужываючы мыючыя сродкі, трымайцеся
ўказанняў на іх пакаванні. Не апускайце прыбор у ваду і іншыя вадкасці.
• Перад уключэннем прыбора пераканайцеся, што вонкавая паверхня і электрычныя кантакты абсалютна сухія.
Похожие устройства
- Stingray ST-KT3021A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3020A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3002C Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3002B Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3008A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3003A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3002A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3018A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3017A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3015A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3004A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3000A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3001A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3013A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-KT3019A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-TP3103A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-TP3104A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-TP3105A Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-TP3100B Инструкция по эксплуатации
- Stingray ST-TP3100A Инструкция по эксплуатации