RVi RVi-NS1602 Руководство по эксплуатации онлайн [9/21] 218637

RVi RVi-NS1602 Руководство по эксплуатации онлайн [9/21] 218637
МЕРЫ ЗАСЦЯРОГІ
Гэты знак пазначае, што ўнутры прылады маецца высокая напруга. Кантакт з
дэталямі ўнутры прылады уяўляе небяспеку.
Гэты знак паказвае, што ў дакументацыі на выраб маецца важная інструкцыя па яго
выкарыстанні або абслугоўванні.
1. Каб пазбегнуць пажару або паразы электрычным токам, не дапушчайце траплення дадзенага
выраба пад дождж або ва ўмовы высокай вільготнасці.
2. Не ўсталёўвайце выраб у вільготных, запыленых або пакрытых сажай памяшканнях.
Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да пажару або да паразы электрычным токам.
3. Калі вы адчуеце незвычайны пах або выявіце дым, які выходзіць з выраба, спыніце
эксплуатацыю. У гэтым выпадку варта неадкладна адлучыць выраб ад крыніцы сілкавання. Працяг
эксплуатацыі выраба ў такім стане можа прывесці да пажару або да паразы электрычным токам.
4. Пры выяўленні няспраўнасці ў вырабе звяжыцеся з найблізкім сэрвісным цэнтрам. Ніколі не
разбірайце дадзены выраб і не ўносьце змен у яго канструкцыю. (Кампанія RVi не нясе адказнасці
за праблемы, узніклыя ў выніку ўнясення змен у канструкцыю выраба або ў выніку спроб
самастойна выканаць рамонт выраба).
5. Пры выкананні чысткі выраба не дапушчайце траплення ўнутр корпусу вадкасцяў. Гэта можа
прывесці да пажару або да паразы электрычным токам.
УВАГА
1. Не кідяйце на выраб ніякія прадметы і не ўдарайце па ім. Не ўсталёўвайце выраб у месцах з
моцнай вібрацыяй або зблізку крыніц магнітнага поля.
2. Не ўсталёўвайце выраб у месцах з высокай (вышэй 50°С) або нізкай (ніжэй -40°С) тэмпературай
або з высокай вільготнасцю. Гэта можа прывесці да пажару або да паразы электрычным токам.
3. Калі вы жадаеце перамясціць раней усталяваны выраб на новае месца, то перад тым як
выканаць гэта, адключыце сілкаванне.
4. Падчас навальніцы адлучыце блок сілкавання устройства ад сеткі пераменнага току.
Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да пажару або да пашкоджання выраба.

Содержание

Скачать