Maxwell MW-3050 B [23/32] Беларусская

Maxwell MW-3050 B [23/32] Беларусская
23
БЕЛАРУССКАЯ
23
ПАРАВЫ ПРАС
Дарожны прас прызначаны для прасавання
адзежы. Прас можа выкарыстоўвацца пры
напружанні электрычнай сеткі 115 В ці 230 В.
АПІСАННЕ
1. Вечка залівачнай адтуліны
2. Рэгулятар пастаяннай падачы пары
3. Складная ручка
4. Кнопка дадатковай падачы пары
5. Рэгулятар тэмпературы
6. Індыкатар уключэння/выключэння
награвальнага элемента
7. Аснова праса
8. Фіксатар ручкі праса
9. Перамыкач напруги сілкавання
«115V/230V»
10. Рэзервуар для вады
11. Паказальнік максімальнага ўзроўню вады
«max»
12. Падэшва праса
13. Мерная шклянка
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю па
эксплуатацыі і захавайце яе для выкарыстання
ў якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з
прыборам можа прывесці да яго паломкі,
прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
• Перад уключэннем пераканайцеся ў
тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню
прылады. Пасля выкарыстання праса
пры напружанні электрычнай сеткі 115 В,
заўсёды ўстанаўлівайце пераключальнік
напружання сілкавання ў становішча
230 В, гэта прадухіліць выхад праса з ладу
пры ўключэнні праса ў электрычную сетку
з павышананым напружаннем.
• Не падлучайце прас да разетак, якія
прызначаны для электрабрытваў
цягніках далёкага накіравання).
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прыбора да электрычнай
разеткі.
• Каб пазбегнуць перагрузкі электрычнай
сеткі, не ўключайце адначасова некалькі
прылад з вялікай спажыванай магутнасцю.
• Забараняецца заліваць у рэзервуар
для вады араматызаваныя вадкасці,
воцат, раствор крухмалу, рэагенты для
выдалення шумавіння, хімічныя рэчывы і
да т.п.
• Сачыце, каб сеткавы шнур не знаходзіўся
на прасавальнай дошцы і не дакранаўся да
гарачых паверхняў.
• Не пакідайце прыбор без нагляду. У
перапынках падчас працы ўстанаўлівайце
прас на падставу вертыкальным
становішчы).
• Перад адключэннем/падлучэннем праса
да электрычнай сеткі ўсталюйце рэгулятар
тэмпературы ў мінімальнае становішча i
адключыце пастаянную падачу пары.
• Абавязкова адключайце прас ад
электрычнай сеткі, калі не карыстаецеся
ім.
• Кожны раз пры адключэнні праса ад
электрычнай сеткі заўсёды трымайцеся
за сеткавую вілку, ніколі не цягніце за
сеткавы шнур.
• Каб пазбегнуць паразы электрычным
токам, не апускайце прас, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя
іншыя вадкасці.
• Перад тым як прыбраць прас, дайце яму
цалкам астыць і зліце рэшткі вады.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы
шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
• Не дакранайцеся да корпуса прыбора і да
вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Не дазваляйце дзецям дакранацца да
корпуса прыбора і сеткавага шнура падчас
працы.
• Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці
цацкі.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання,
без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Не разбірайце прыбор самастойна,
у выпадку выяўлення няспраўнасці, а
MW-3050.indd 23 02.06.2014 13:55:41

Похожие устройства