LG B09TS ProCool [158/233] Эксплуатацыя

LG B09TS ProCool [158/233] Эксплуатацыя
5
BE
Перад выкарыстаннем кандыцыянера ўсталюйце асобную
электрычную разетку і аўтаматычны выключальнік.
Не падлучайце провад зазямлення да газавай трубы,
громаадвода або зазямлення тэлефона.
Стацыянарная праводка павінна мець сродкі адключэння
згодна з правіламі арганізацыі праводкі.
Эксплуатацыя
Абавязкова выкарыстоўвайце толькі дэталі, пералічаныя ў
спісе запасных частак. Ніколі не спрабуйце мадыфікаваць
абсталяванне.
Пераканайцеся, што вонкавы блок усталяваны ў недаступным
для дзяцей месцы.
Утылізуйце элементы сілкавання ў месцы, якое ахоўваецца ад
агню.
Карыстайцеся толькі холадагентам, які ўказаны на этыкетцы
кандыцыянера.
Выключыце сілкаванне ў выпадку незвычайнага шуму, паху
або выхаду дыму з кандыцыянера.
Не пакідайце побач з кандыцыянерам лёгкаўзгаральныя
рэчывы, напрыклад бензін, бензол, або растваральнік.
Звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр, калі кандыцыянер
трапіў у ваду (напр. падчас затаплення).
Не выкарыстоўвайце кандыцыянер працяглы перыяд часу ў
малым памяшканні без належнай вентыляцыі.
У выпадку ўцечкі газу (фрэону, прапану, звадкаванага газу і
г.д.) праветрыце памяшканне перад тым, як выкарыстоўваць
кандыцыянер.
Для ачысткі ўнутранай часткі кандыцыянера звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр або да дылера. Выкарыстанне
цвёрдых мыйных сродкаў можа прывесці да з'яўлення карозіі
або пашкодзіць блок.
Пераканайцеся ў наяўнасці дастатковай вентыляцыі пры
адначасовым выкарыстанні кандыцыянера і ацяпляльных
прыбораў, напрыклад абагравальніка.

Содержание

Скачать