Барьер Н821Р00 [18/44] Перад пачаткам працы бар ер эксперт

Барьер Н821Р00 [18/44] Перад пачаткам працы бар ер эксперт
18
БАР'ЕР ЭКСПЕРТ СЛІМ
Водаачышчальнiк бытавы
BLR
ПЕРАД ПАЧАТКАМ ПРАЦЫ «БАР’ЕР ЭКСПЕРТ»:
ПАДРЫХТОЎКА МЕСЦА ДЛЯ ПАДВЕСУ
1. Абярыце месца пад мыйкай для падвешвання фільтра. Наляпіце налепку-шаблон так,
каб адлегласць ад ніжняга краю налепкі да паверхні пад фільтрам была не менш за
32 см. Укруціце самарэзы ў пазначаныя на шаблоне кропкі.
2. Падвесьце корпус фільтра (блок мацавання фільтраэлементаў) на самарэзы.
ЗЛУЧЭННЕ
1. Адкруціце гайку шаравога вентыля і надзеньце яе на белую пластыкавую трубку.
2. З намаганнем нацягніце трубку на шаравы вентыль.
3. Зацягніце гайку.
4. Іншы канец гэтай пластыкавай трубкі ўстаўце да ўпору ў фітынг на ўваходзе (пазнака
«IN») у корпусе водаачышчальніка.
5. Вазьміце іншую пластыкавую трубку і адзін яе канец устаўце да ўпору ў прамы фітынг
крана для чыстай вады.
6. Другі канец гэтай трубкі ўстаўце да ўпору ў фітынг на выйсці (пазнака «OUT») на кор-
пусе водаачышчальніка.
УСТАНОЎКА ФІЛЬТРАЭЛЕМЕНТАЎ
1. Для ўсталявання фільтраэлемента ўстаўце яго ў блок мацавання фільтраэлементаў.
2. Павярніце на 90° па гадзіннікавай стрэлцы да характэрнай пстрычкі.
3. Пераканайцеся, што трохкутныя паказальнікі ў верхняй частцы фільтраэлемента і на
трымальніку фільтраэлемента сумясціліся.
2
1 2
4 5 6
Кропкі для ўкручвання самарэзаў
Наклейка-шаблон
Не менш за 32 см
1
3

Содержание

Похожие устройства

Скачать