Lorgar LRG-GMS579 Руководство по эксплуатации онлайн [5/32] 802008

Lorgar LRG-GMS579 Руководство по эксплуатации онлайн [5/32] 802008
5
ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (гл. мал. A на с. 2) BEL
– левая кнопка; правая кнопка; – кола пракруткі з націсканнем і з падсветкай;
кнопка павелічэння разрознення; кнопка памяншэння разрознення;
кабель; экран; кнопка Fn; кнопка гонь"; кнопка аперад";
– кнопка "Назад"; – пераключальнікі намагання націскання; – сенсар.
АПІСАННЕ
Прызначэнне: правадная мыш Lorgar Stricter 579 прызначана для выкарыстання
ў гульнях і іншых дадатках на прыладах на базе Windows.
Канструктыўныя асаблівасці. 131×72×41 мм, 127 г. Колер: чорны. АБС-пластык
(корпус), ПТФЭ ожкі). Убудаваны экран, святлодыёдная падсветка, 9 кнопак,
2 пераключальнікі, даўжыня кабеля 1,8 м.
Функцыянальныя асаблівасці. Падключэнне: USB Type-A. Сілкаванне (уваход): 5 В /
100 мА (DC), да 0,5 Вт. Сенсар: аптычны. Разрозненне: да 12 000 dpi (па ўмаўчанні
1600 dpi). Частата водгуку: 125–1000 Гц (па ўмаўчанні 1000 Гц). Паскарэнне: да 30 g.
Рэсурс кнопак і : 50 млн. націсканняў. 9 кнопак з праграмаваннем. Рэгуляванне
намагання націскання для кнопак і ②. OLED-экран: 96×39 пікселяў. Умовы
эксплуатацыі: тэмп. 0…+40 °C, адн. вільг. да 85 % (без кандэнсацыі). Умовы
захоўвання: тэмп. −15…+60 °C, адн. вільг. да 85 % (без кандэнсацыі).
Камплектацыя: мыш LRG-GMS579, кароткая інструкцыя карыстальніка.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Не падвяргайце мыш уздзеянню высокіх тэмператур (ад награвальных прыбораў,
прамых сонечных прамянёў), павышанай вільготнасці, пазбягайце пападання пылу,
вадкасцей. Ачыстка дапускаецца толькі пасля адключэння ад крыніцы сілкавання і
толькі сухой ці злёгку вільготнай тканінай, без ужывання мыйных ці ачышчальных
сродкаў. Не дапускайце падзення мышы, не разбірайце і не рамантуйце яе самастойна.
НАЛАДКА І ЭКСПЛУАТАЦЫЯ МЫШЫ
Падключэнне. Гл. мал. B на с. 2. Пры першым падключэнні дачакайцеся ўсталявання
стандартных драйвераў.
Функцыі кнопак. Па ўмаўчанні кнопкам адпавядаюць функцыі, названыя ў раздзеле
"Вонкавы выгляд".
Рэгуляванне намагання націскання. Перамясціце пераключальнік у бок кабеля ,
каб паменшыць намаганне націскання, або ў бок сенсара , каб павялічыць намаганне
націскання кнопак і .
Наладка. Рэгуляванне параметраў мышы з дапамогай экрана і кнопак апісана
ў поўнай інструкцыі карыстальніка. Для наладкі параметраў мышы, праграмавання
кнопак, змены выявы на экране, стварэння макрасаў і для прагляду
статыстыкі ўсталюйце Lorgar WP Gameware. Дадатак Lorgar WP Gameware і
поўная інструкцыя карыстальніка даступны для спампавання на вэб-старонцы
lorgar.eu/drivers-and-manuals.
ЛІКВІДАЦЫЯ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
Мыш не працуе. Перазагрузіце прыладу, да якой падключана мыш. Падключыце USB-
кабель мышы да іншага парта. Праверце, ці працуе мыш, падключыўшы яе да іншай
прылады.
Калі мыш не працуе належным чынам, звярніцеся ў службу падтрымкі (эл.
пошта support@lorgar.eu; анлайн-чат: lorgar.eu; форма зваротнай сувязі:
lorgar.eu/for-users).
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прыведзеная інфармацыя можа быць зменена без апавяшчэння карыстальнікаў.
Актуальная інфармацыя і падрабязнае апісанне, этапы падключэння і эксплуатацыі,
сертыфікаты, гарантыйныя ўмовы даступны ў поўнай інструкцыі карыстальніка на вэб-
старонцы lorgar.eu/drivers-and-manuals. Вытворца: ASBISc Enterprises PLC, Iapetou,
1, Agios Athanasios, 4101, Limassol, Cyprus (Кіпр). Зроблена ў Кітаі. Усе названыя
гандлёвыя маркі і іх назвы з'яўляюцца ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў.

Содержание

Похожие устройства

Скачать