Lorgar LRG-GHS360 Руководство по эксплуатации онлайн [5/28] 803001
![Lorgar LRG-GHS360 Руководство по эксплуатации онлайн [5/28] 803001](/views2/2034755/page5/bg5.png)
5
ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (гл. мал. А на с. 2) BEL
① – левы навушнік; ② – правы навушнік; ③ – кнопка адключэння мікрафона; ④ – кола
рэгулявання гучнасці; ⑤ – USB-кабель; ⑥ – мікрафон; ⑦ – LED-індыкатар.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Прызначэнне. Правадная гарнітура Lorgar Kaya 360 – гэта маніторныя навушнікі
закрытага тыпу з высоўным мікрафонам. Гарнітура прызначана для ўводу і вываду гуку
падчас гульняў, галасавых выклікаў і працы ў іншых дадатках. Сумяшчальная з
Windows, macOS, Linux, PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series S/X.
Канструктыўныя асаблівасці. Рэгуляваныя аброць і чашкі. Полікарбанат, АБС-
пластык, паліэстар; 192×185×88 мм; 312 г. USB-кабель у аплётцы, 2 м.
Функцыянальныя асаблівасці. Кіраванне гучнасцю і мікрафонам. Падключэнне:
правадное, да USB Type-A.Сілкаванне: уваход 5 В / 50 мА (DC), да 0,25 Вт. Мікрафон:
усенакіраваны, (−42 ± 3) дБ, 100–3000 Гц. Дынамікі: 40 мм, (125 ± 3) дБ, 20–20 000 Гц,
32 Ом, 25 мВт. Умовы эксплуатацыі: 0…+45 °C, адн. вільг. 45–75 % (без кандэнсацыі).
Умовы захоўвання: −20…+45 °C, адн. вільг. 45–75 % (без кандэнсацыі).
Камплектацыя. Гарнітура LRG-GHS360, кароткая інструкцыя карыстальніка.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Каб пазбегнуць пашкоджання слыху, перад выкарыстаннем гарнітуры ўсталюйце
гучнасць на мінімум, падчас выкарыстання не павялічвайце гучнасць на працяглы час.
Не выкарыстоўвайце гарнітуру падчас кіравання транспартным сродкам. Не
падвяргайце гарнітуру ўздзеянню высокіх тэмператур (ад награвальных прыбораў ці
прамых сонечных прамянёў), павышанай вільготнасці, пазбягайце пападання пылу,
вадкасцей. Ачыстка дапускаецца толькі пасля адключэння ад крыніцы сілкавання і
толькі сухой ці злёгку вільготнай тканінай, без ужывання мыйных ці ачышчальных
сродкаў. Не дапускайце падзення гарнітуры. Забараняецца разбіраць і рамантаваць
гарнітуру самастойна. У выпадку няспраўнасці звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
ВЫКАРЫСТАННЕ ГАРНІТУРЫ
1. Падключэнне. Гл. мал. B на с. 2. Пры першым падключэнні можа спатрэбіцца
некалькі секунд для выяўлення гарнітуры сістэмай.
2. Рэгуліроўка. Надзеньце гарнітуру і адрэгулюйце яе становішча (гл. мал. C на с. 2).
3. Кіраванне гучнасцю і мікрафонам. Гл. мал. D на с. 2.
ЛІКВІДАЦЫЯ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
Гарнітура не працуе. Пераканайцеся, што кабель падключаны належным чынам і не
пашкоджаны. Пераканайцеся, што гарнітура выбрана для запісу і вываду гуку ў
наладах прылады * або дадатку, які выкарыстоўваецца. Праверце ўзроўні гучнасці на
гарнітуры і на прыладзе *. Праверце ўзровень адчувальнасці мікрафона ў наладах
прылады * або дадатку, які выкарыстоўваецца. Праверце сістэмныя налады, якія
могуць абмяжоўваць працу мікрафона.
ГАРАНТЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Гарантыйны тэрмін пачынаецца з моманту продажу ў рознічнай сетцы. Для атрымання
гарантыйнага абслугоўвання трэба звярнуцца ў пункт набыцця тавару, прадаставіўшы
сам тавар і дакумент, які пацвярджае аплату. Гарантыйны тэрмін і тэрмін службы – 2
гады, калі іншае не ўстаноўлена мясцовым заканадаўствам. Дадатковая інфармацыя
аб выкарыстанні і гарантыі даступна на вэб-старонцы lorgar.eu/warranty-terms.
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прыведзеная інфармацыя можа быць зменена без апавяшчэння карыстальнікаў.
Актуальная інфармацыя і падрабязнае апісанне, этапы падключэння і эксплуатацыі,
сертыфікаты, гарантыйныя ўмовы даступны ў поўнай інструкцыі карыстальніка на вэб-
старонцы lorgar.eu/drivers-and-manuals. Вытворца: ASBISc Enterprises PLC, Iapetou,
1, Agios Athanasios, 4101, Limassol, Cyprus (Кіпр). Зроблена ў Кітаі. Усе названыя
гандлёвыя маркі і іх назвы з'яўляюцца ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў.
* Прылада – камп'ютар, ноўтбук, гульнявая кансоль.
Похожие устройства
- Lenovo IdeaCentre AIO 3 27ITL6 (F0FW00S7RK) Инструкция по эксплуатации
- Lenovo 21A20008RU Инструкция по эксплуатации
- Vixter GSH-1410 Руководство по эксплуатации
- Oppo A78 8/128GB черный Руководство по эксплуатации
- Метта 7(MPRU) Руководство по эксплуатации
- Метта SU-B-8 Руководство по эксплуатации
- Lenovo IdeaCentre Gaming 5 90RE00J3RS Руководство по эксплуатации
- Lenovo 82KD00DDCD Руководство по эксплуатации
- Парма АРГОН-ПРОФИ-705 Руководство по эксплуатации
- Парма ПРОФИ-615 Руководство по эксплуатации
- Парма ОПТИМА-777 Руководство по эксплуатации
- Парма ОПТИМА-505 Руководство по эксплуатации
- Sony Alpha A7С Кit 28-60mm F4-5.6 черный Руководство по эксплуатации
- Парма ОПТИМА-400 Руководство по эксплуатации
- Парма ПРАКТИК-100 Руководство по эксплуатации
- Парма ПРАКТИК Руководство по эксплуатации
- Парма ТПДК-01-50К Руководство по эксплуатации
- Парма ТПДК-01-40К Руководство по эксплуатации
- Парма УПЗ-800 Руководство по эксплуатации
- Парма УПЗ-600 Руководство по эксплуатации