Lorgar Noah 101 Black (LRG-GHS101B) Руководство по эксплуатации онлайн [5/32] 890311

Lorgar Noah 101 Black (LRG-GHS101B) Руководство по эксплуатации онлайн [5/32] 890311
5
ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (гл. мал. A на с. 2) BEL
рэгуляванае агалоўе; кола рэгулявання гучнасці; кнопка адключэння гуку;
мікрафон; кабель AUX 3,5 мм (2 м).
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Прызначэнне. Гульнявая гарнітура Lorgar Noah 101 гэта маніторныя навушнікі
закрытага тыпу з высоўным мікрафонам. Гарнітура прызначана для ўводу і вываду гуку
падчас гульняў, галасавых выклікаў і працы ў розных дадатках. Сумяшчальная з
кампутарамі, гульнявымі, мабільнымі прыладамі і інш.
Мадэлі. LRG-GHS101B (чорны), LRG-GHS101W (белы).
Канструктыўныя асаблівасці. 185×195×80 мм, 245 г; АБС-пластык, поліўрэтан.
Функцыянальныя асаблівасці. Падключэнне: кабель AUX 3,5 мм. Мікрафон: высоўны,
усенакіраваны, 42 дБ, 1003000 Гц. Дынамікі: Ø 40 мм, 113 дБ, 2020 000 Гц, 32 Ом,
20 мВт (да 35 мВт). Умовы эксплуатацыі: тэмп. 0…+45 °C, адн. вільг. 4575 % ез
кандэнсацыі).
Камплектацыя: гульнявая гарнітура LRG-GHS101, перахаднік, кароткае кіраўніцтва
карыстальніка.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Каб пазбегнуць пашкоджання слыху, перад выкарыстаннем гарнітуры ўсталюйце гучнасць
на мінімум. Не выкарыстоўвайце гарнітуру на высокай гучнасці працяглы час. Не
выкарыстоўвайце гарнітуру падчас кіравання транспартным сродкам. Не падвяргайце
гарнітуру ўздзеянню высокіх тэмператур (ад награвальных прыбораў ці прамых сонечных
прамянёў), павышанай вільготнасці, пазбягайце пападання пылу, вадкасцей. Ачыстка
дапускаецца толькі пасля адключэння ад крыніцы сілкавання і толькі сухой ці злёгку
вільготнай тканінай, без ужывання мыйных ці ачышчальных сродкаў. Не дапускайце
падзення гарнітуры, не разбірайце і не рамантуйце яе самастойна.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ
Падключэнне. З дапамогай кабелю: гл. мал. B-1 на с. 2.
З дапамогай перахадніка: гл. мал. B-2 на с. 2. Навушнікі і мікрафон не будуць працаваць
адначасова, калі на прыладзе * лінейны выхад і мікрафон маюць розныя раздымы, а
не адзін агульны. У такім разе спачатку гарнітура падключаецца да перахадніка, затым
перахаднік падключаецца да раздымаў лінейнага выхаду і мікрафона на прыладзе *.
Настройка гучнасці. Узровень гучнасці рэгулюецца пракручваннем кола рэгулявання
гучнасці (гл. мал. C на с. 2).
Упраўленне мікрафонам. Пры аднаразовым націску кнопкі адключэння гуку можна
ўключыць/выключыць мікрафон (гл. мал. C на с. 2).
ЛІКВІДАЦЫЯ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
Гарнітура не працуе. Пераканайцеся, што гарнітура выбрана для ўводу і вываду гуку
ў наладах прылады * або дадатку, які выкарыстоўваецца. Праверце ўзроўні гучнасці на
гарнітуры і на прыладзе *. Праверце ўзровень адчувальнасці мікрафона ў наладах
прылады * або дадатку, які выкарыстоўваецца. Праверце сістэмныя налады, якія
могуць абмяжоўваць працу мікрафона. Упэўніцеся, што кабель падключаны правільна
і не пашкоджаны. Калі гарнітура не працуе належным чынам, звярніцеся ў службу
падтрымкі (эл. пошта: support@lorgar.eu; анлайн-чат: lorgar.com; форма зваротнай
сувязі: lorgar.com/for-users).
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прыведзеная інфармацыя можа быць зменена без апавяшчэння карыстальнікаў.
Актуальная інфармацыя і падрабязнае апісанне, этапы падключэння і эксплуатацыі,
сертыфікаты, гарантыйныя ўмовы даступны ў поўнай інструкцыі карыстальніка на вэб-
старонцы lorgar.com/drivers-and-manuals. Вытворца: ASBISc Enterprises PLC, Iapetou, 1,
Agios Athanasios, 4101, Limassol, Cyprus (Кіпр). Зроблена ў Кітаі. Усе названыя гандлёвыя
маркі і іх найменні з'яўляюцца ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў.
* Прылада кампутар, ноўтбук, планшэт і г. д.

Похожие устройства

Скачать