Vitek VT-1835 OG [37/48] Беларуская

Vitek VT-1835 B [37/48] Беларуская
37
Беларуская
ПЫЛАСОС
Апісанне
1. Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
2. Пераключальнік рэжымаў «дыван/падлога»
3. Фіксатар рэгулёўкі даўжыні тэлескапічнай
трубкі
4. Тэлескапічная падаўжальная трубка
5. Механічны рэгулятар сілы ўсмоктвання
6. Ручка гнуткага шланга
7. Гнуткі шланг
8. Наканечнік гнуткага шланга
9. Фіксатар наканечніка гнуткага шланга
10. Паветразаборная адтуліна
11. Кантэйнер-пылазборнік
12. Ручка для пераноскі
13. Кнопка ўключэння/выключэння
14. Кнопка змотвання сеткавага кабеля
15. Месца «паркоўкі» шчоткі
16. Выходны НЕРА-фільтр
17. Рашотка выходнага НЕРА-фільтра
18. Турба-шчотка
19. Шчылінная насадка
20. Шчотка для збору вадкасці з гладкіх
паверхняў
21. Малая шчотка
Апісанне кантэйнера для збору пылу
22. Кнопка фіксатара кантэйнера-
пылазборніка
23. Вечка кантэйнера
24. Фіксатар вечка
25. Фільтр
26. Сепаратар
27. Здымная колба
28. Паплавок
29. Трымальнік паплаўка
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА МЕРАХ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі
і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна
эксплуатацыі. Няправільны зварот з прыладай
можа прывесці да яе паломкі, прычынення
шкоды карыстальніку ці яго маёмасці.
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення пажару, для
прадухілення паражэння электрычным токам,
а таксама для абароны ад атрымання траўмаў
неабходна прытрымлівацца прыведзеных
ніжэй рэкамендацый па мерах бяспекі.
• Выкарыстоўвайце дадзеную прыладу
толькі ў адпаведнасці з інструкцыяй па
эксплуатацыі.
• Перш чым падключыць прыладу да
электрасеткі, пераканайцеся ў тым, што
напружанне, паказанае на прыладзе,
адпавядае напружанню электрасеткі ў
вашай хаце.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прылады да электрычнай
разеткі.
• Не пакідайце пыласос без нагляду, калі ён
уключаны ў сеткавую разетку.
• Для зніжэння рызыкі ўдару электрычным
токам не выкарыстоўвайце пыласос па-за
памяшканнямі.
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской ўпакоўке.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
без нагляду поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі.
• Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
пыласос у якасці цацкі. Будзьце асабліва
ўважлівыя, калі побач з прыладай, якая
працуе, знаходзяцца дзеці ці асобы з
абмежаванымі магчымасцямі.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі
з абмежаванымі магчымасцямі, калі
толькі асобай, якая адказвае за іх
бяспеку, ім не дадзены адпаведныя і
зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тыя небяспекі,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Не выкарыстоўвайце сеткавы шнур
ці шланг у якасці ручкі для пераноскі
пыласоса, не зачыняйце дзверы, калі
сеткавы шнур праходзіць праз дзвярны
праём, пазбягайце кантакту сеткавага
шнура з вострымі краямі ці кантамі мэблі.
Падчас уборкі памяшкання забараняецца
пераязджаць пыласосам сеткавы шнур, бо
можа ўзнікнуць небяспека пашкоджання
сеткавага шнура.
• Кожны раз перад чысткай, а таксама
ў тым выпадку, калі вы пыласосам не
карыстаецеся, яго варта адключаць ад сеткі.
• Не бярыцеся за сеткавую вілку ці за корпус
пыласоса мокрымі рукамі.
VT-1835_IM.indd 37 26.02.2014 9:38:04

Содержание

Скачать