Vitek VT-1675 Инструкция по эксплуатации онлайн [36/48] 34243
![Vitek VT-1675 Инструкция по эксплуатации онлайн [36/48] 34243](/views2/1036907/page36/bg24.png)
36
АСАБЛІВАСЦІ МЯСАСЕЧКІ
Функцыя зваротнага кручэння
(REVERSE) - дадзеная функцыя прызначана
для выдалення затораў, якія ўтварыліся
падчас перапрацоўкі прадуктаў.
Латок для прадуктаў - забяспечвае
зручнае размяшчэнне прадуктаў падчас іх
перапрацоўкі.
Дзве рашоткі з адтулінамі рознага
памеру - прызначаны для розных ступеняў
драбнення прадуктаў.
Адмысловае прыладдзе - для набівання
калбасак і падрыхтоўкі “кеббе”.
УВАГА!
• Перад падлучэннем да сеткі
пераканайцеся, што прылада выключана.
• Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што ўсе косткі і
лішкі тлушчу выдалены.
• Карыстайцеся штурхачом, які ўваходзіць
у камплект пастаўкі. Не прапіхвайце
прадукты якімі-небудзь прадметамі ці
пальцамі.
• Ні ў якім разе не апускайце корпус
мясасечкі ў ваду ці іншыя вадкасці.
• Падчас выкарыстання насадак "кеббе"
(16, 17) і для набівання калбасак (14, 15)
нельга ўсталёўваць рашоткі (9, 12) і нож
(11).
• Не спрабуйце перапрацоўваць мясасечкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
• Каб пазбегнуць зяўлення затораў не
прыкладвайце празмерных высілкаў,
прапіхваючы мяса.
• Калі які-небудзь цвёрды кавалак, які
захрас, прыводзіць да прыпынку кручэння
шнека і нажа, неадкладна выключыце
прыладу і перад тым як працягнуць працу,
выдаліце яго.
• Пры пераключэнні на зваротнае кручэнне
(REVERSE) выключыце мясасечку,
націснуўшы кнопку (7) і пасля паўзы ў 5-6
секунд, націсніце кнопку (6) (REV).
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАСЕЧКІ
• Выміце мясасечку і выдаліце ўсе
пакавальныя матэрыялы, пратрыце
корпус вільготнай тканінай.
• Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай
вадой з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце і перад зборкай старанна
прасушыце.
ПРАЦА З МЯСАСЕЧКАЙ
(агульныя рэкамендацыі)
• Мясасечка прызначана для перапрацоўкі
мяса без костак, толькі ў хатніх умовах.
• Перад першым уключэннем
пераканайцеся, што напруга ў
электрычнай сетцы адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
• Збярыце прыладу і ўсталюйце на роўную
сухую паверхню.
• Пераканайцеся ў тым, што вентыляцыйныя
адтуліны на корпусе не заблакаваны.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Пастаўце пад галоўку мясасечкі (3)
падыходны посуд.
• Пераканайцеся ў тым, што мяса цалкам
адтала, выдаліце лішкі тлушчу і касцей,
парэжце мяса на кубікі ці палоскі такога
памеру, каб яны вольна праходзілі ў
адтуліну латка (2).
• Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку
(7).
• Не спяшаючыся, прапіхвайце мяса
ў раструб галоўкі мясасечкі (3) пры
дапамозе штурхача (1).
• Выкарыстоўвайце падчас працы штурхач
(1), які ўваходзіць у камплект.
• Забараняецца выкарыстоўваць для
прапіхвання мяса якія-небудзь прадметы,
ні ў якім разе не прапіхвайце мяса рукамі.
• Не прыкладайце празмерных намаганняў
для прапіхвання мяса ці іншых прадуктаў.
• Падчас рубкі мяса можа ўтварыцца
затор, каб ухіліць затор, які ўтварыўся,
варта скарыстацца функцыяй зваротнага
кручэння (REV). Для гэтага выключыце
мясасечку, націснуўшы кнопку (7),
дачакайцеся поўнага прыпынку
электраматора, затым націсніце кнопку
(REV) (6), а праз 5-6 секунд ізноў вярніцеся
да звычайнага рэжыму працы.
• Час бесперапыннай працы прылады не
павінен перавышаць 3-х хвілін.
• Пасля 5-ці хвілін бесперапыннай працы
варта выключыць прыладу і даць ей
БЕЛАРУСКI
1675.indd 361675.indd 36 27.01.2011 11:54:3427.01.2011 11:54:34
Похожие устройства
- LG WD-6008C Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-PR37X10 Инструкция по эксплуатации
- Supra SDTV-922UT Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT 1676 Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-17LA1T Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-PR37X11 Инструкция по эксплуатации
- Supra SDTV-917UT Инструкция по эксплуатации
- Redmond RMG-1203-8 Инструкция по эксплуатации
- Fujifilm FinePix M603 Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-PR42X10 Инструкция по эксплуатации
- Supra SDTV-916UT Инструкция по эксплуатации
- Zelmer FD 1001 Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1114 Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-PR42X11 Инструкция по эксплуатации
- Zelmer 36Z011 Инструкция по эксплуатации
- Samsung DVD-S225 Инструкция по эксплуатации
- Supra SDTV-725U Инструкция по эксплуатации
- Panasonic TX-PR50X10 Инструкция по эксплуатации
- Scarlett SC-421 Инструкция по эксплуатации
- Supra SDTV-722UT Инструкция по эксплуатации
Скачать
Случайные обсуждения