LG TC24GQ [156/220] Эксплуатацыя

LG TC24GQ [156/220] Эксплуатацыя
12
Эксплуатацыя
BE
Заўвагі па эксплуатацыі
Парады для эканоміі электраэнергіі
Не ахалоджвайце празмерна памяшканне. Гэта можа быць шкодным для вашага здароўя і будзе
спажываць больш электраэнергіі.
Падчас работы кандыцыянера завешвайце вокны жалюзі або шторамі.
Шчыльна закрывайце вокны і дзверы пры ўключаным кандыцыянеры.
Напраўце паветраны паток вертыкальна або гарызантальна, каб забяспечыць цыркуляцыю паветра
ў памяшканні.
Павялічвайце хуткасць вентылятара для хуткага ахалоджвання або награвання паветра ў
памяшканні на кароткі час.
Рэгулярна адчыняйце вокны для праветрывання памяшкання, паколькі якасць паветра можа
пагаршацца пры працяглым выкарыстанні кандыцыянера.
Чысціце паветраны фільтр кожныя два тыдні. Пыл і смецце, якія збіраюцца ў фільтры, могуць
перашкаджаць патоку паветра або пагаршаць працаздольнасць прыбора.
Дэталі і функцыі
Унутраны блок Вонкавы блок
Паветраны фільтр
Паветразаборнік
Пярэдняя накрыўка
Выпускны паветравод
Паветраны дэфлектар (гарызантальная засланка)
Паветраны дэфлектар (вертыкальная засланка)
Кнопка «Укл/Выкл»
1
2
3
4
5
6
7
Вентылятары паветразаборніка
Вентылятары выпускнога паветравода
1
2
ЗАЎВАГА
Колькасць і размяшчэнне індыкатараў работы можа мяняцца ў залежнасці ад мадэлі кандыцыянера.
Функцыя можа мяняцца ў залежнасці ад тыпу мадэлі.

Содержание

Скачать