Maxwell MW-3801 BN [31/38] Беларускi

Maxwell MW-3801 BN [31/38] Беларускi
31
БЕларускi
Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга электрычнай сеткі адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны кан-
такт зазямлення.
Пры падлучэнні прылады да сеткі, не выкарыстоўвайце перахаднікі.
Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна ўстаўлены ў адпаведны раздым мультываркі
і сеткавую разетку.
Выкарыстоўвайце толькі сеткавы шнур з камплекта пастаўкі і не выкарыстоўвайце яго з
іншымі прыладамі.
Выкарыстоўвайце толькі здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Размяшчайце прыладу на роўнай цеплаўстойлівай паверхні ўдалечыні ад уздзеяння вады,
волкасці і адкрытага агню.
Усталёўвайце прыладу так, каб доступ да сеткавай разеткі быў вольным.
Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцыяй.
Не падвяргайце прыбор уздзеянню прамых сонечных прамянёў.
Не размяшчайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад сцяны і мэблі.
Не дапушчайце судотыкі сеткавага шнура з гарачымі і вострымі паверхнямі. Пазбягайце
пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
Забараняецца брацца за сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура мокрымі рукамі.
Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду і любыя іншыя вадкасці.
У выпадку падзення прыбора ў ваду, неадкладна адключыце яго ад сеткі. Пры гэтым ні ў якім
разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні далейшага выкарыстання прыбора звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Не ўстаўляйце староннія прадметы, у тым ліку металічныя дэталі, такія як шпількі ці іголкі, у
адтуліны ці любыя іншыя дэталі прылады.
Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі, калі Вы ім не
карыстаецеся.
У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над вечкам параадвода. Захоўвайце крайнюю асця-
рожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў. Рызыка апёку парай!
Пры працы прылады ў праграме «Запяканне», у пазбяганне апёку гарачым алеям не
нахіляйцеся над прыборам.
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора без усталяванай чары, а таксама без
вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.
Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
Не вымайце чару падчас працы прылады.
Не накрывайце прыладу.
Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.
Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх
неабароненымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора.
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прыбор у якасці цацкі.
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпавед-
ныя і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным карыстанні.
Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі павінны карыстацца прыборам толькі пад
назіраннем дарослых.
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор па-за памяшканнямі.
mw-3801.indd 31 01.02.2013 10:22:57