Maxwell MW-1851 BK [35/44] Беларусская

Maxwell MW-1851 BK [35/44] Беларусская
35
БЕЛАРУССКАЯ
• Рэгулярна рабіце чыстку прылады.
Нерэгулярны догляд за ростэрам можа
прывесці да пагаршэння яго знешняга
выгляду, адмоўна адбіцца на яго
працаздольнасці, а таксама прывесці да
небяспекі пры далейшай эксплуатацыі.
• Увага! Знешнія і ўнутраныя паверхні
прылады схільныя да моцнага нагрэву
пры эксплуатацыі. Не датыкайцеся
да гарачых паверхняў прыбора,
карыстайцеся кухоннымі рукавіцамі ці
прыхваткамі.
• Выкарыстоўвайце тэрмаўстойлівы
посуд, які прызначаны для выкарыстання
ў духавых шафах. Забараняецца
змяшчаць пластыкавыя і папяровыя
пакеты і іншыя падобныя ўпакоўкі ў
ростэр.
• Ніколі не пакідайце працуючую прыладу
без нагляду.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з
працуючай прыладай знаходзяцца дзеці
ці асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
• Прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі і людзьмі
з абмежаванымі магчымасцямі. У
выключных сітуацыях асоба, якая
адказвае за іх бяспеку, павінна даць
адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра
бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
• Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны
на корпусе ростэра і не накрывайце
прыладу падчас працы.
• Не апускайце сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
• Пазбягайце кантакту сеткавага шнура
і вілкі сеткавага шнура з гарачымі
паверхнямі і вострымі кантамі мэблі.
• Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура
ад электрычнай разеткі трымайцеся за
вілку сеткавага шнура, а не за сеткавы
шнур.
• Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура
мокрымі рукамі, гэта можа прывесці да
паражэння электрычным токам.
• Не выкарыстоўвайце прыладу, калі
пашкоджаны сеткавы шнур ці вілка
сеткавага шнура, калі прылада працуе з
перабоямі, а таксама пасля яе падзення.
• Каб пазбегнуць паражэння электрычным
токам, забараняецца самастойна
разбіраць і рамантаваць ростэр, пры
выяўленні няспраўнасці звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Перад першым выкарыстаннем
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
Цалкам распакуйце прыладу і зніміце
любыя наклейкі, якія замінаюць працы
прылады.
Зніміце ўпаковачны матэрыял і любыя
аксэсуары з працоўнай камеры.
Праверце цэласнасць прылады,
пры наяўнасці пашкоджанняў не
карыстайцеся прыладай.
Устаноўка
Ўстанавіце ростэр на цвёрдай плоскай
паверхні, здольнай вытрымаць яго вагу
і максімальную вагу прадуктаў, якія
будуць гатавацца у ростэры.
Не ўстанаўлівайце прыладу ў месцах
з павышанай вільготнасцю і высокай
MW-1851.indd 35 13.11.2013 16:44:32