Maxwell MW-1960 ST [30/36] Беларусская

Maxwell MW-1960 ST [30/36] Беларусская
30
БЕЛАРУССКАЯ
• Не дапушчайце звісання сеткавага
шнура са стала, а таксама яго кантакту з
гарачымі паверхнямі ці вострымі кантамі
кухоннай мэблі.
• Пры выманні вілкі сеткавага шнура з
электрычнай разеткі не цягніце за шнур,
трымайцеся за вілку рукой.
• Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура
мокрымі рукамі.
• Не карыстайцеся прыладай у
непасрэднай блізкасці ад кухоннай
ракавіны, не падвяргайце яе ўздзеянню
вільгаці.
• Каб пазбегнуць ўдару электрычным
токам не апускайце сеткавы шнур,
сеткавую вілку ці сам прыбор у ваду
ці ў любыя іншыя вадкасці. Калі гэта
адбылося, НЕ БЯРЫЦЕСЯ за прыбор,
неадкладна выцягніце вілку сеткавага
шнура з электрычнай разеткі, і толькі
пасля гэтага можна дастаць прыбор
з вады. Звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр для
праверкі ці рамонту прыбора.
• Перыядычна правярайце цэласнасць
сеткавага шнура і вілкі сеткавага шнура.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прыладу ў якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім
не дадзены адпаведныя і зразумелыя
ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавага
шнура ці вілкі сеткавага шнура, калі яна
працуе з перабоямі, а таксама пасля
яе падзення. Не спрабуйце самастойна
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях
рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
Перад першым уключэннем
пераканайцеся ў тым, што напружанне
электрычнай сеткі адпавядае
напружанню, паказанаму на корпусе
прылады.
Пратрыце антыпрыгарнае пакрыццё
вільготнай тканінай ці губкай, пасля чаго
вытрыце яго насуха.
Перад выкарыстаннем прыбора
нанясіце невялікую колькасць алею
на антыпрыгарнае пакрыццё рабочых
паверхняў (2, 4), размяркуйце масла
па ўсёй паверхні, а лішкі масла ўдаліце
папяровай сурвэткай.
Зачыніце прыбор, устаўце вілку
сеткавага шнура ў электрычную разетку,
рэгулятарам тэмпературы (7) устанавіце
рэжым максімальнага нагрэву «MAX»,
праз 5-10 хвілін адключыце прыладу,
устанавіўшы ручку рэгулятара
тэмпературы (7) у становішча «MIN» і
дастаньце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
Дачакайцеся поўнага астывання рабочых
паверхняў (2, 4) і ўдаліце рэшткі алею з
дапамогай папяровай сурвэткі.
Нататка: Пры першым выкарыстанні
прыбора награвальныя элементы абгараюць,
пры гэтым можа з’явіцца невялікая колькасць
дыму ці старонняга паху. Гэта дапушчальна і
дэфектам не з’яўляецца.
MW-1960.indd 30 12.11.2013 17:37:43