Vitek VT-1819 SR [37/48] Беларусская

Vitek VT-1819 SR [37/48] Беларусская
37
Беларусская
ПЫЛАСОС
Апісанне
1. Кнопка ўключэння/выключэння пыласоса
2. Ручка пыласоса
3. Кнопка фіксатара партатыўнага пыласоса
4. Акумулятарная батарэя
5. Фіксатары акумулятарнай батарэі
6. Ручка партатыўнага пыласоса
7. Індыкатар зарадкі/працы
8. Кнопка ўключэння/выключэння
партатыўнага пыласоса
9. Кнопка фіксатара кантэйнера-
пылазборніка
10. Кантэйнер-пылазборнік
11. Фіксатар электрашчоткі
12. Электрашчотка з індыкатарам працы
13. База для зарадкі акумулятарнай батарэі
пыласоса
14. Месца намотвання сеткавага шнура
15. Малая шчотка
16. Шчотка для чысткі мэблевай абіўкі
17. Шчылінная насадка
Кантэйнер-пылазборнік:
18. НЕРА-фільтр
19. Паралонавы фільтр
20. Сепаратар
21. Вечка сепаратара
Электрашчотка
22. Фіксатар трымальніка шчоткі
23. Трымальнік шчоткі
24. Цыліндрычная шчотка
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА МЕРАХ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі
і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміну
эксплуатацыі. Выкарыстоўвайце прыладу
толькі па яе прамым прызначэнні, як
выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа
прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды
карыстачу ці яго маёмасці.
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення пажару,
паражэння электрычным токам ці атрымання
траўмаў неабходна прытрымлівацца
рэкамендацый, прыведзеных ніжэй.
• Перад падключэннем прылады да
электрасеткі пераканайцеся, што
напружанне, паказанае на прыладзе,
адпавядае напружанню электрасеткі ў
вашай хаце.
• Не пакідайце прыладу без нагляду,
калі вілка сеткавага шнура ўстаўлена ў
электрычную разетку. Кожны раз пасля
завяршэння зарадкі акумулятарнай
батарэі вымайце сеткавую вілку з
электрычнай разеткі.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос
для збору вады ці любой іншай вадкасці.
• Не выкарыстоўвайце сеткавы шнур для
пераноскі базы ці пыласоса, а таксама не
дапушчайце кантакту сеткавага шнура з
вострымі краямі ці ражкамі мэблі.
• Каб пазбегнуць пашкоджання прылады
ў выніку падзення, базу для зарадкі
акумулятарнай батарэі трэба ўсталёўваць
як мага бліжэй да сцяны.
• Адключаючы базу ад электрычнай сеткі,
не цягніце за сеткавы шнур, а бярыцеся за
вілку сеткавага шнура.
• Не бярыцеся за вілку сеткавага шнура
мокрымі рукамі.
• Забараняецца зачыняць выхадныя
адтуліны пыласоса якімі-небудзь
прадметамі.
• Сачыце за тым, каб валасы, а таксама
элементы адзежы, якія свабодна
вісяць, пальцы ці іншыя часткі цела не
знаходзіліся побач з паветразаборнай
адтулінай пыласоса ці ў зоне кручэння
электрашчоткі.
• Будзьце асабліва ўважлівыя пры ўборцы
пыласосам лесвічных пралётаў.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос
для збору лёгкаўзгаральных вадкасцяў,
такіх як бензін, растваральнікі, а таксама
забараняецца выкарыстанне пыласоса ў
месцах захоўвання такіх вадкасцяў.
• Забараняецца збіраць з дапамогай
пыласоса ваду ці іншыя вадкасці,
падпаленыя цыгарэты ці цыгарэты, якія
дымяцца, запалкі, попел, які тлее, а
таксама тонкадысперсны пыл, напрыклад,
ад тынку, бетону, мукі ці попелу.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос,
калі ў кантэйнеры-пылазборніку не
ўсталяваны: сепаратар, НЕРА-фільтр і
паралонавы фільтр.
37
VT-1819 SR.indd 37 13.12.2012 15:26:18
Скачать