Vitek VT-1832B Aqua [40/48] Беларускi

Vitek VT-1832B Aqua [40/48] Беларускi
БЕЛАРУСКI
40
Нататка: Злівайце брудную ваду з
кантэйнера і прамывайце кантэйнер
для збору смецця і пылу пасля кожнага
выкарыстання пыласоса.
Перад здыманнем кантэйнера для
збору смецця і пылу неабходна спачатку
выключыць пыласос, націснуўшы на
клавішу (3), а затым выняць вілку сеткавага
шнура з разеткі.
Догляд за пыласосам
Ачыстка кантэйнера для збору смецця і
пылу (9)
Адкрыйце вечка (5), пацягнуўшы за клавішу
адкрыцця вечка (7) (мал.1).
Узяўшыся за бакавыя выступы на
кантэйнеры для пылу і смецця (9) акуратна,
каб не разліць ваду, выміце яго з корпуса
пыласоса (мал. 2).
Выміце фільтруючы блок (10), трымаючыся
за ручку на вечку сепаратара (21) (мал. 3).
Зліце брудную ваду з кантэйнера.
Зніміце паветраны патрубак (22) і прамыйце
яго пад бруёй цёплай вады (мал.9)
Прамыйце кантэйнер (9).
Усталюйце на месца паветраны патрубак
(22) (мал.9).
Чыстка фільтруючага блока (10)
Сачыце за чысцінёй фільтруючага блока (10),
усталяванага ў кантэйнеры для зборкі смецця
і пылу (9). Праводзіце чыстку фільтруючага
блока пасля некалькіх уборак ці па меры яго
забруджвання.
Зніміце вечка сепаратара (21), павярнуўшы
яго супраць гадзіннікавай стрэлкі (мал.11).
Прамыйце вечка (21) пад бруёй цёплай вады,
пры неабходнасці ці моцным забруджванні
фільтра (20), зніміце яго з вечка (21) і прамыйце
асобна (мал.19, 20). Прасушыце фільтр (20) і
ўсталюйце яго на вечка (21) (мал.20).
Перавярніце фільтр, трымаючыся за фільтр
«цыклон» (23), павярніце яго па гадзіннікавай
стрэлцы і зніміце з сепаратара (24) (мал. 12, 13).
Прамыйце фільтр «цыклон» (23) пад бруёй
цёплай вады і прасушыце (мал.14).
Пратрыце вільготнай тканінай сепаратар (24).
Нататка: У пазбяганне выйсця з ладу
сепаратара (24), забараняецца прамываць
яго пад бруёй вады.
Усталюйце фільтр «цыклон» (23) на
сепаратар (24) і павярніце яго да
сумяшчэння пазнак «».
Усталюйце вечка (21) на сепаратар (24),
сумясціўшы выступы на сепаратары з
паглыбленнямі на вечку, і павярніце па
гадзіннікавай стрэлцы (мал.11).
Усталюйце фільтруючы блок (10) у
кантэйнер (9).
Усталюйце кантэйнер (9) у корпус
пыласоса.
Зачыніце вечка (5).
Чыстка ўваходнага фільтра (6), выходнага
паралонавага (18) і НЕРА-фільтра (17)
Выключыце пыласос і адключыце яго ад
сеткі.
Адкрыйце вечка (5), пацягнуўшы за клавішу
адкрыцця вечка (7) (мал.1).
Выміце ўваходны фільтр (6), прамыйце яго
пад бруёй злёгку цёплай вады, старанна
прасушыце і ўсталюйце на месца (мал.15, 16).
Адкрыйце вечка выходнага фільтра (19),
націснуўшы на фіксатар вечка, выміце
НЕРА-фільтр (17) і выходны паралонавы
фільтр (18) (мал.17).
Прамыйце НЕРА-фільтр (17) і паралонавы
фільтр (18) пад бруёй злёгку цёплай вады,
старанна прасушыце і ўсталюйце на месца
(мал.17).
Зачыніце вечка (19).
Корпус пыласоса
Працірайце корпус пыласоса вільготнай
тканінай.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр
корпуса пыласоса.
Забараняецца выкарыстоўваць для чысткі
паверхні пыласоса растваральнікі ці
абразіўныя чысцячыя сродкі.
Захоўвайце пыласос у сухім прахалодным
месцы недаступным для дзяцей.
Тэхнічныя характарыстыкі
Напруга сілкавання: 220-240 В ~ 50 Гц
Спажываная магутнасць: 1800 Вт
Магутнасць усмоктвання: 300 Вт
VT-1832 R B.indd 40VT-1832 R B.indd 40 05.08.2011 15:36:0905.08.2011 15:36:09

Содержание