Maxwell MW-3004 [30/40] Беларускi

Maxwell MW-3004 [30/40] Беларускi
30
БЕЛАРУСКI
дыму ці іншага паху - гэта нармальная
з’ява.
ВЫБАР ВАДЫ
Для запаўнення рэзервуара
выкарыстоўвайце водаправодную ваду.
Калі водаправодная вода жорсткая,
то рэкамендуецца змешваць яе з
дыстыляванай вадой у суадносінах 1:1,
пры вельмі жорсткай вадзе змешвайце яе
з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:2
ці выкарыстоўвайце толькі дыстыляваную
ваду.
Заўвага
Забараняецца заліваць у рэзервуар для
вады (10) араматызуючыя вадкасці,
воцат, раствор крухмалу, рэагенты для
ачышчэння ад накіпу, хімічныя сродкі і
т.п.
НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ
Перад тым як заліць воду ў прас,
пераканайцеся, што ён адключаны ад
сеткі.
Устанавіце рэгулятар пастаяннай падачы
пары (3) ў становішча - падача пары
выключана.
Адчыніце крышку залівачнай адтуліны
(2).
Заліце ваду, шчыльна зачыніце крышку
(2).
Заўвагі:
Не налівайце ваду вышэй меткі MAX.
Калі пад час прасавання неабходна
даліць ваду, то адключыце прас і
выцягніце сеткавую вілку з разеткі.
Пасля того як вы закончыце прасаваць,
выключце прас, дачакайцеся яго
поўнага астывання пасля чаго
адчыніце крышку залівачнай адтуліны
(2), перавярніце прас і зліце рэшткі
вады.
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалку тканіны, каб
пераканацца, што падэшва праса (13) і
рэзервуар для вады (10) чыстыя.
Заўсёды перад прасаваннем рэчаў
глядзіце на ярлык вырабу, дзе
ўказана рэкамендуемая тэмпература
прасавання.
Калі ярлык з указаннямі па прасаванню
адсутнічае, але вы ведаеце тып
матэрыялу, то для выбару тэмпературы
прасавання глядзіце табліцу.
Абазначэнні Тып тканіны (тэмпература)
сінтэтыка, нейлон, акрыл, поліэстэр
(нізкая тэмпература)
••
шоўк/шэрсць (сярэдняя
тэмпература)
•••
бавоўна/лён (высокая тэмпература)
Табліца падыходзіць толькі для гладкіх
матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
афрыраваны, рэльефны і г.д.), то лепш
прасаваць яго пры нізкай тэмпературы.
Спачатку адсартуйце рэчы па
тэмэпературы прасавання: шэрсць - да
шэрсці, бавоўна – да бавоўны і г.д.
Прас награецца хутчэй, чым астывае.
Пагэтаму спачатку рэкамендуецца
прасаваць рэчы, пры нізкай тэмпературы
(напрыклад, сінтэтычныя тканіны).
Пасля чаго прасуйце пры больш высокіх
тэмпературах (шоўк, шэрсць). Вырабы
з бавоўны і лёну прасуйце ў апошнюю
чаргу.
Калі выраб зроблены са смесавых
валокан, то неабходна ўстанавіць
самую нізкую тэмпературу прасавання
(напрыклад, калі рэч складаецца на 60%
з поліэстэра і на 40% з бавоўны, то яе
трэба прасаваць пры тэмпературы, якая
падыходзіць для поліэстэра «»).
Калі вы не можаце вызначыць матэрыял,
з якой зроблена рэч, знайдзіце на
ёй месца, якое не прыметна пры
носцы, і доследным шляхам выбярыце
тэмпературу прасавання (заўсёды
пачынайце з самай нізкай тэмпературы
і паступова павышайце яе, пакуль не
атрымаеце жадаемага рэзультату.).
Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, трэба прасаваць
толькі ў адным накірунку (у накірунку
ворсу) з невялікім націсканнем.
MW-3004.indd 30MW-3004.indd 30 21.05.2009 12:50:4121.05.2009 12:50:41
Скачать