Vitek VT-1607 [30/36] Беларуская

Vitek VT-1607 [30/36] Беларуская
30
Беларуская
працы сокавыціскалкі на высокай хуткасці
«II».
• Сокавыціскалка ўключыцца толькі ў тым
выпадку, калі ўсе здымныя часткі ўсталяваны
правільна, а вечка (3) замацавана фіксатарам
(7).
• Загружайце прадукты ў загрузную гарлавіну
(2) вечкі (3) толькі падчас кручэння фільтра-
таркі (4).
• Паступова апускайце папярэдне парэзаную
гародніну ці садавіну ў загрузную гарлавіну (2)
вечкі (3) і злёгку націскайце на іх штурхачом
(1). Не націскайце занадта моцна на штурхач
(1), паколькі гэта можа прывесці да зніжэння
колькасці атрымоўванага соку і нават да
прыпынку кручэння фільтра-таркі (4). Чым
павольней адбываецца апрацоўка гародніны
ці садавіны, тым больш выхад соку.
• Забараняецца апускаць пальцы ці любыя
іншыя прадметы ў загрузную гарлавіну (2)
вечкі (3).
• Падчас працы перыядычна правярайце стан
фiльтра-таркi (4) на прадмет засмечвання
сеткі мякаццю і пры неабходнасці прамывайце
фільтр-тарку (4), перад здыманнем фільтра-
таркi неабходна выключыць сокавыціскалку і
выняць вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі.
• Сачыце за напаўненнем кантэйнера для
мякаці (8), калі кантэйнер (8) запоўніўся,
выключыце сокавыціскалку, выміце вілку
сеткавага шнура з разеткі і выдаліце мякаць
з кантэйнера (8).
Ўвага!
Максімальна дапушчальны час
бесперапыннай працы сокавыціскалкі - не
больш за 2 хвілін з перапынкам не меней 3
хвілін.
• Пасля выкарыстання сокавыціскалкі
выключыце яе, усталяваўшы перамыкач (10) у
становішча «0» і выміце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі.
• Для прадухілення выцякання кропель соку
неабходна носік для зліву соку (6) ўсталяваць
у гарызантальнае становішча (мал.1), гэта
можна зрабіць, прыпадняўшы ёмістасць для
соку (11).
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Пасля завяршэння працы ці перад чысткай
заўсёды выключайце прыладу і адключайце яе
ад электрасеткі.
Рабіце разборку і чыстку сокавыціскалкі
пасля кожнага яе выкарыстання:
• Выміце штурхач (1) з загрузнай гарлавіны (2)
вечкі (3).
• Адпусціце фіксатар (7) у гарызантальнае
становішча і зніміце вечка (3).
• Зніміце фільтр-тарку (4), для палягчэння
зняцця фільтра-таркі (4) неабходна зняць
фільтр-тарку разам з соказборнiком (5),
трымаючыся за соказборнiк (5) і падняўшы
яго па кірунку ўверх.
• Адтуліны фільтра-таркі (4) зручней прамываць
з вонкавага боку, выкарыстоўваючы
невялікую шчотку.
• Будзьце асцярожныя пры прамыванні
фільтра-таркі (4): паверхня дыскавай таркі
вострая.
• Старанна прамыйце ўсе здымныя дэталі
цёплай вадой з мяккім мыйным сродкам,
пасля чаго прасушыце іх.
• Не выкарыстоўвайце для прамывання
фільтра-таркі (4) і іншых здымных дэталяў
посудамыйную машыну.
• Маторны блок (9) працірайце злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго пратрыце яго
• насуха.
• Забараняецца апускаць маторны блок (9) у
ваду ці любыя іншыя вадкасці, а таксама
прамываць яго пад бруёй вады.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі
сокавыціскалкі цвёрдыя губкі, абразіўныя
сродкі для чысткі, а таксама растваральнікі.
• Некаторыя прадукты, напрыклад морква ці
бурак, могуць афарбаваць здымныя дэталі
сокавыціскалкі, для выдалення слядоў
фарбавальніка можна выкарыстоўваць сухую
тканіну, змочаную ў алеі, пасля ачысткі
дэталяў прамыйце іх цёплай вадой з мяккім
мыйным сродкам і прасушыце.
КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
• Выкарыстоўвайце толькі свежую гародніну і
садавіну, бо ў іх змяшчаецца больш соку.
• Для прыгатавання соку можна выкарыстоўваць
розную гародніну (морква, агуркі, бурак,
сцеблы салеры, шпінат, памідоры) ці садавіну
(яблыкі, вінаград, ананасы).
• Ягады рэкамендуецца мыць непасрэдна
перад адцісканнем соку, бо яны хутка
губляюць свежасць.
• Чысціць тонкую скурку з садавіны ці
гародніны няма неабходнасці, зразаць варта
толькі тоўстую лупіну, напрыклад, у ананасаў
ці буракоў, кабачкоў ці гарбузоў.
• Пры адціску яблычнага соку выразаць у
яблыкаў асяродак не абавязкова.
• Пры прыгатаванні яблычнага соку памятайце,
што яго насычанасць залежыць ад гатунку
яблыкаў.
VT-1607_IM.indd 30 30.04.2013 16:25:47
Скачать