LG DC07RH [156/228] Важныя меры бяспекі

LG DC07RH [156/228] Важныя меры бяспекі
4
BE
Важныя меры бяспекі
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Каб паменшыць рызыку выбуху, узнікнення пажару,
паражэння электрычным токам, траўм або апёкаў пры
карыстанні вырабам, выконвайце наступныя меры
засцярогі.
Дзеці
Гэта прылада не прызначана для выкарыстання дзяцьмі і
асобамі з абмежаванымі фізічнымі, сэнсарнымі і разумовымі
здольнасцямі або з недастатковым вопытам і ведамі без
адпаведнага нагляду або навучання, як карыстацца прыладай,
з боку асобы, адказнай за бяспеку. Не пакідайце дзяцей без
нагляду, каб яны не гулялі з прыладай.
Устаноўка
Не ўстанаўлівайце кандыцыянер на няўстойлівай паверхні або
ў месцы, дзе існуе небяспека яго падзення.
Пры ўстаноўцы або перамяшчэнні кандыцыянера звярніцеся ў
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
Трывала ўстанавіце панэль і накрыўку блока кіравання.
Не ўстанаўлівайце кандыцыянер у месцах захоўвання
лёгкаўзгаральных вадкасцей або газаў, напрыклад бензіну,
прапану, растваральніку і г.д.
Пераканайцеся, што падчас устаноўкі кандыцыянера трубка і
кабель сілкавання, якія злучаюць унутраны і вонкавы блокі, не
былі нацягнуты занадта туга.
Выкарыстоўвайце стандартны аўтаматычны выключальнік і
засцерагальнік, якія адпавядаюць класу кандыцыянера.
Нельга ўводзіць паветра або газ у сістэму без дабаўлення
пэўнага холадагенту.
Выкарыстоўвайце негаручы газ (азот), каб праверыць ўцечкі і
ачысціць паветра. Карыстанне сціснутым паветрам або
гаручым газам можа прывесці да пажару або выбуху.

Содержание

Скачать