LG DC07RH [157/228] Эксплуатацыя

LG DC07RH [157/228] Эксплуатацыя
5
BE
Моцна замацуйце кабелі ў месцах унутранага і вонкавага
падлучэнняў, пралажыце кабель так, каб нацяжэнне не
адключыла яго ад злучальных клем. Няправільнае або
няшчыльнае падлучэнне можа прывесці да перагрэву або
ўзгарання.
Перад выкарыстаннем кандыцыянера ўсталюйце асобную
электрычную разетку і аўтаматычны выключальнік.
Не падлучайце провад зазямлення да газавай трубы,
громаадвода або зазямлення тэлефона.
Нічога не павінна закрываць вентыляцыйныя адтуліны.
Стацыянарная праводка павінна мець сродкі адключэння
згодна з правіламі арганізацыі праводкі.
Не ўстанаўлівайце прыбор у патэнцыйна
выбухованебяспечным асяроддзі.
Эксплуатацыя
Абавязкова выкарыстоўвайце толькі дэталі, пералічаныя ў
спісе запасных частак. Ніколі не спрабуйце мадыфікаваць
абсталяванне.
Пераканайцеся, што вонкавы блок усталяваны ў недаступным
для дзяцей месцы.
Утылізуйце элементы сілкавання ў месцы, якое ахоўваецца ад
агню.
Карыстайцеся толькі холадагентам, які ўказаны на этыкетцы
кандыцыянера.
Выключыце сілкаванне ў выпадку незвычайнага шуму, паху
або выхаду дыму з кандыцыянера.
Не пакідайце побач з кандыцыянерам лёгкаўзгаральныя
рэчывы, напрыклад бензін, бензол, або растваральнік.
Звярніцеся ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр, калі кандыцыянер
трапіў у ваду (напр. падчас затаплення).
Не выкарыстоўвайце кандыцыянер працяглы перыяд часу ў
малым памяшканні без належнай вентыляцыі.
У выпадку ўцечкі газу (фрэону, прапану, звадкаванага газу і
г.д.) праветрыце памяшканне перад тым, як выкарыстоўваць
кандыцыянер.

Содержание

Скачать