Maxwell MW-3818 BK [30/44] Беларусская

Maxwell MW-3818 BK [30/44] Беларусская
30
БЕЛАРУССКАЯ
МУЛЬТЫВАРКА
Мультыварка дазваляе хутка і якасна
прыгатаваць розныя прадукты харчавання.
АПІСАННЕ
1. Корпус мультываркі
2. Панэль кіравання
3. Дысплей
4. Вечка
5. Кнопка адчынення вечка
6. Ручка для пераноскі
7. Паравы клапан
8. Ёмістасць для збору кандэнсату
9. Гняздо падлучэння сеткавага шнура
10. Награвальны элемент
11. Датчык тэмпературы
12. Чара для прыгатавання прадуктаў
Панэль кіравання
13. Кнопкі выбару праграм прыгатавання
14. Кнопка «ЧАС»
15. Кнопка ўстаноўкі тэмпературы «t°»
16. Кнопка «ПАДТРЫМАННЕ t°/АДМЕНА»
17. Кнопка «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»
18. Кнопка «МУЛЬТЫРЭЖЫМ»
Аксэсуары
19. Латок для гатавання на пару
20. Лапатка
21. Мерная шклянка
ЎВАГА!
Для дадатковай аховы ад паразы электрычным
токам, у ланцугі сілкавання мэтазгодна
ўстанавіць прыладу ахоўнага адключэння
(ПАА) з намінальным токам спрацоўвання,
які не перавышае 30 мА, для ўстаноўкі ПАА
звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі мультываркі
ўважліва прачытайце сапраўдную
інструкцыю па эксплуатацыі і захавайце
яе для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце мультыварку толькі па
яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з
прыборам можа прывесці да яго паломкі,
прычынення шкоды карыстачу ці яго маёмасці.
• Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і гняздо для
падлучэння сеткавага шнура, якое
размешчана на корпусе прылады,
пераканайцеся ў тым, што яны не маюць
пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце
прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў
сеткавага шнура ці дэфектаў гнязда для
падлучэння сеткавага шнура.
• Перад уключэннем прылады
пераканайцеся ў тым, што напружанне
электрычнай сеткі адпавядае працоўнаму
напружанню прылады.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
• Пры падлучэнні прылады да электрычнай
сеткі забараняецца выкарыстоўваць
перахаднікі.
• Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў
шчыльна ўстаўлены ў гняздо на корпусе
прылады і ў электрычную разетку.
• Выкарыстоўвайце толькі той сеткавы
шнур, які ўваходзіць у камплект пастаўкі,
не выкарыстоўвайце сеткавы шнур ад
іншых прылад.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя
дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Размяшчайце прыладу на роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад
крыніц вільгаці, цяпла і адкрытага агню.
• Устанаўлівайце прыладу так, каб доступ
да электрычнай разеткі заўсёды быў
свабодны.
• Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з
добрай вентыляцыяй.
• Не падвяргайце прыбор уздзеянню
прамых сонечных прамянёў.
• Не размяшчайце прыбор у непасрэднай
блізкасці ад сцяны і мэблі. Адлегласць
ад корпуса мультываркі да сцяны ці
да прадметаў мэблі павінна быць не
меней 20 см, свабоднае прастора над
мультываркай павінна быць не меней
30-40 см.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
па-за памяшканнямі.
• Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі
мэблі. Не дапушчайце пашкоджання
ізаляцыі сеткавага шнура.
• Забараняецца мокрымі рукамі дакранацца
да корпуса прылады, да сеткавага шнура і
да вілкі сеткавага шнура.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі,
ніколі не цягніце за сеткавы шнур,
MW-3818.indd 30 21.03.2014 16:50:07
Скачать
Случайные обсуждения

Ответы 0

Электросхема мультиварки.
4 года назад