Maxwell MW-3808 ST [38/48] Беларусская

Maxwell MW-3808 ST [38/48] Беларусская
38
БЕЛАрусскАЯ
Адмерайце рыс мернай шкляначкай (16)
адной мернай шкляначцы прыблізна
160 г рысу), прамыйце яго і засыпце ў
чару (4).
Дадайце ваду па мернай шкале ўсярэдзіне
чары (4) са знакамі ў шкляначках (CUP).
Прыклад: Насыпаўшы у чару (4) чатыры
мерныя шкляначкі (16) рысу, наліце вады
да меткі «4 CUP».
Для прыгатавання вадкіх малочных каш
рэкамендуемая прапорцыя рысу і вады
складае 1:3.
•
Зачыніце вечка мультываркі (5) да шчаўчка.
•
Устаўце раздым сеткавага шнура (19)
у гняздо (10) на заднім баку корпуса
мультываркі (1).
•
Устаўце вілку сеткавага шнура (19) у
электрычную разетку, пры гэтым прагучыць
гукавы сігнал, а на дысплеі (3) адлюструюцца
знакі «----».
•
Кнопкай (23) «МЕНЮ» абярыце неабходную
праграму прыгатавання, пры гэтым індыкатар
адпаведнай праграмы будзе свяціцца.
Нататка: Праграма «Мультырэжым»
прызначана для вопытных карыстачоў, якія
валодаюць дастатковымі ведамі ў вобласці
кулінарыі. Ў дадзенай праграмы вы можаце
ўстанавіць тэмпературу прыгатавання прадуктаў
ў дыяпазоне ад +40°C да +160°C і ўсталяваць
працягласць прыгатавання прадукту з улікам
сваіх пераваг і ведаў ў вобласці кулінарыі.
•
Час прыгатавання ў прапанаваных праграмах
усталяваны па змаўчанні, але можа
вар’іравацца. Для змены часу прыгатавання
націсніце на кнопку (26) «ЧАС», лічбавае
значэнне гадзін будзе міргаць.
•
Кнопкамі (20) «+» і (25) «–» усталюйце
лічбавае значэнне гадзін, для пацверджання
выбару націсніце на кнопку (26) «ЧАС», затым
усталюйце лічбавае значэнне хвілін.
•
Вы можаце загадзя запраграмаваць,
праз які час працэс прыгатавання будзе
завершаны. Для гэтага з дапамогай кнопкі
(23) «МЕНЮ» выбярыце неабходную
праграму прыгатавання прадуктаў, затым
націсніце на кнопку (22) «АДКЛАДЗЕНЫ
СТАРТ», на дысплеі (3) адлюструецца час
працы праграмы і індыкатар кнопкі (22) будзе
міргаць. Для змены часу, да якога працэс
прыгатавання прадуктаў ў загадзя абранай
праграме будзе завершаны, націсніце на
кнопку (26) «ЧАС», лічбавае значэнне гадзін
будзе міргаць.
•
Кнопкамі (20) «+» і (25) «–» усталюйце
лічбавае значэнне гадзін, для пацверджання
выбару націсніце на кнопку (26) «ЧАС», затым
усталюйце лічбавае значэнне хвілін.
Нататкі:
Крок устаноўкі гадзін складае адну гадзіну.
Крок устаноўкі хвілін складае 5 хвілін.
•
Для запуску праграмы націсніце кнопку (24)
«СТАРТ», індыкатар кнопкі «СТАРТ» будзе
свяціцца увесь час.
•
Па канчатку праграмы прыгатавання
прадуктаў прагучыць гукавы сігнал,
прылада аўтаматычна пяройдзе ў рэжым
падтрымання тэмпературы, пры гэтым
на дысплеі (3) будзе адлюстроўвацца час
працы рэжыму падтрымання тэмпературы
ў гадзінах і загарыцца індыкатар кнопкі (21)
«Падтрыманне тэмпературы».
•
Каб выключыць рэжым падтрымання
тэмпературы, націсніце кнопку (21)
«Падтрыманне t°/АДМЕНА», індыкатар кнопкі
(21) «Падтрыманне тэмпературы» згасне.
Нататка:
Вы можаце перавесці мультыварку з рэжыму
чакання ў рэжым падтрымання тэмпературы,
націснуўшы кнопку (21) «Падтрыманне t°/
АДМЕНА».
•
Пасля прыгатавання прадуктаў выміце вілку
сеткавага шнура з электрычнай разеткі і
выміце раздым сеткавага шнура з гнязда
(10).
Нататка:
Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы
да 24 хвілін, не рэкамендуецца пакідаць
прыгатаваныя прадукты ў чары (4) надоўга,
бо гэта можа прывесці да псуты прадуктаў.
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання халодных
прадуктаў.
Увага!
Ніколі не пакідайце працуючую прыладу
без нагляду.
Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце
асцярожныя, адкрываючы вечка (5), не
нахіляйцеся над адтулінай для выхаду
пары (7) падчас працы мультываркі, не
размяшчайце адкрытыя ўчасткі цела над
гарачай чарай (4)!
Адкрываючы вечка (5), заўсёды сачыце
за ўзроўнем кандэнсату ў ёмістасці (9),
пры напаўненні ёмістасці (9) зніміце яе і
выліце з яе ваду.
MW-3808.indd 38 09.04.2014 15:05:21

Содержание

Скачать