Vitek VT-1848 R [30/40] Беларускi

Vitek VT-1848 R [30/40] Беларускi
30
Беларускi
ПЫЛАСОС
Апісанне
1. Шчотка для падлогі/дывановых пакрыццяў
2. Тэлескапічная падаўжальная трубка
3. Ручка гнуткага шланга
4. Гнуткі шланг
5. Наканечнік гнуткага шланга
6. Фіксатары наканечніка гнуткага шланга
7. Паветразаборная адтуліна
8. Кантэйнер-пылазборнік
9. Індыкатар запаўнення кантэйнера-
пылазборніка
10. Ручка для пераноскі
11. Кнопка ўключэння/выключэння
12. Кнопка змотвання сеткавага кабеля
13. Месца «паркоўкі» шчоткі
14. Выходны НЕРА-фільтр з трымальнікам
15. Вечка выходнага НЕРА-фільтра
Апісанне кантэйнера для збору пылу
16. Кнопка фіксатара кантэйнера-
пылазборніка
17. Фіксатар верхняга вечка
18. Фільтр
19. Сепаратар
20. Ніжняе вечка кантэйнера
21. Фіксатар ніжняга вечка
22. Здымная колба
23. Шчылінная насадка
24. Малая шчотка
25. Шчотка для чысткі мэблевых пакрыццяў
Захоўванне мер бяспекі
Уважліва прачытайце ўсе пункты
інструкцыі перад выкарыстаннем
побытавага пыласоса.
Папярэджанне
Для зніжэння рызыкі ўзнікнення пажару,
паразы электрычным токам ці атрымання
траўмаў:
• Выкарыстоўвайце дадзеную прыладу
толькі ў адпаведнасці з інструкцыяй па
эксплуатацыі.
• Перш чым падлучыць прыладу да
электрасеткі, пераканайцеся, што напруга,
паказаная на прыладзе, адпавядае
напрузе электрасеткі ў вашай хаце.
• У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падлучэнні прылады да электрычнай
разеткі.
• Не пакідайце пыласос без нагляду,
калі ён уключаны ў сеткавую разетку. У
тым выпадку, калі вы не карыстаецеся
дадзенай прыладай, а таксама перад тым,
як прыступіць да тэхнічнага абслугоўвання
пыласоса, заўсёды вымайце сеткавую
вілку з разеткі.
• Для зніжэння рызыкі ўдару электрычным
токам не выкарыстоўвайце пыласос
па-за памяшканнямі, забараняецца
выкарыстоўваць пыласос для збору вады
ці любой іншай вадкасці.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання,
без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прыладу ў якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім
не дадзены адпаведныя і зразумелыя
ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Не выкарыстоўвайце сеткавы шнур у
якасці ручкі для пераноскі пыласоса, не
зачыняйце дзверы, калі сеткавы шнур
праходзіць праз дзвярны праём, не
дапушчайце кантакту сеткавага шнура з
вострымі краямі ці кутамі мэблі. Падчас
уборкі памяшкання забараняецца
пераязджаць пыласосам праз сеткавы
шнур, бо можа ўзнікнуць небяспека
пашкоджання сеткавага шнура.
• Забараняецца адключаць прыладу
ад сеткі выдзіраннем сеткавай вілкі з
разеткі за сеткавы шнур. Пры адключэнні
прылады ад сеткі варта заўсёды трымацца
за сеткавую вілку.
• Не бярыцеся за сеткавую вілку ці за корпус
пыласоса мокрымі рукамі.
VT-1848_IM.indd 30 28.06.2012 10:11:17
Скачать