Vitek VT-1848 R [32/40] Беларускi
![Vitek VT-1848 BK [32/40] Беларускi](/views2/1231692/page32/bg20.png)
32
Беларускi
2. Падлучэнне тэлескапічнай трубкі і
шчотак-насадак
• Падлучыце тэлескапічную падаўжальную
трубку (2) да дзяржальні (3) гнуткага
шланга (4) (Мал. 2).
• Высуньце ніжнюю частку тэлескапічнай
трубкі на неабходную даўжыню, папярэдне
націснуўшы на кнопку фіксатара (Мал. 3).
• Выбярыце неабходную насадку: шчотку
для падлогі/дывановых пакрыццяў (1),
шчылінную насадку (23), малую шчотку (24)
ці шчотку для чысткі мэблевых пакрыццяў
(25), і падлучыце яе да тэлескапічнай
падаўжальнай трубцы (Мал. 4).
Выкарыстанне шчотак-насадак
Шчотка для падлогі/дывановых
пакрыццяў (1)
Усталюйце перамыкач на шчотцы ў неабходнае
становішча (у залежнасці ад тыпу паверхні, на
якой вырабляецца ўборка).
Шчылінная насадка (23)
Дадзеная насадка прызначана для чысткі
радыятараў, шчылін, кутоў і паміж падушкамі
канап.
Малая шчотка (24)
Шчотка прызначана для збору пылу з паверхні
мэблі, наяўнасць ворса перашкаджае
пашкоджанню паліраванай паверхні мэблі.
Насадка для чысткі мэблевых пакрыццяў
(25)
Насадка прызначана для чысткі тканкавых
паверхняў мяккай мэблі.
Рэкамендацыі па эксплуатацыі
Перад пачаткам працы выцягніце сеткавы
кабель на неабходную даўжыню і ўстаўце
сеткавую вілку ў электрычную разетку. Жоўтая
адзнака на сеткавым кабелі папярэджвае пра
максімальную даўжыню кабеля. Забараняецца
выцягваць сеткавы кабель далей чырвонай
адзнакі.
Заўсёды ўключайце пыласос толькі з
усталяваным кантэйнерам-пылазборнікам і
ўсталяванымі ў ім фільтрамі.
1. Для ўключэння пыласоса націсніце кнопку
ўключэння/выключэння (11).
2. Па канчатку ўборкі ў памяшканні націсніце
кнопку ўключэння/выключэння (11) для
адключэння пыласоса.
3. Для змотвання сеткавага кабеля націсніце
на кнопку змотвання (12) і прытрымвайце
рукой шнур, які змотваецца, у пазбяганне
яго захлествання і пашкоджання.
4. У перапынках падчас працы
выкарыстоўвайце месца «паркоўкі» шчоткі
(13).
Абслугоўванне
Здыманне кантэйнера-пылазборніка (8) і
выдаленне з яго пылу і смецця (Мал. 5, 6)
• Выключыце пыласос і адключыце яго ад
сеткі.
• Вазьміцеся за ручку (10) кантэйнера-
пылазборніка (8), націсніце на кнопку (16)
і зніміце кантэйнер.
• Адкрыйце ніжняе вечка (20) кантэйнера-
пылазборніка (22), націснуўшы на
фіксатар (21).
• Выдаліце з кантэйнера-пылазборніка
назапашаны пыл і смецце.
Нататка:
– Рэкамендуецца чысціць кантэйнер-
пылазборнік пасля кожнага выкарыстання
пыласоса.
– Пры запаўненні кантэйнера-пылазборніка
загараецца чырвоны індыкатар (9),
у гэтым выпадку неабходна ачысціць
кантэйнер.
Разборка і чыстка кантэйнера-
пылазборніка
• Выключыце пыласос і адключыце яго
ад электрасеткі, выміце кантэйнер-
пылазборнік, выдаліце з яго пыл і смецце,
зачыніце ніжняе вечка.
• Пацягніце за фіксатар верхняга вечка (17)
па кірунку на сябе і адкрыйце верхняе
вечка.
• Выміце фільтр (18) і ачысціце яго ад пылу.
• Прытрымваючы кантэйнер (8) за ручку
(10), вазьміцеся за колбу (22) кантэйнера і
павярніце яе да адзнакі (Мал. 7).
• Зніміце і прамыйце колбу (22), фільтр (18) і
сепаратар (19) пад бруёй праточнай вады.
Нататка: Старанна прасушыце ўсе элементы
перад зборкай кантэйнера-пылазборніка.
• Усталюйце фільтр (18) на месца і зачыніце
верхняе вечка кантэйнера-пылазборніка.
• Сумесціце выступ на сепаратары
з адзнакай на здымнай колбе (22) і
павярніце колбу да адзнакі .
• Усталюйце кантэйнер-пылазборнік (8) на
месца.
VT-1848_IM.indd 32 28.06.2012 10:11:17
Содержание
- English 4
- English 5
- English 6
- Deutsch 7
- Deutsch 8
- Deutsch 9
- Deutsch 10
- Русский 11
- Русский 12
- Русский 13
- Русский 14
- Қазақ 15
- Қазақ 16
- Қазақ 17
- Қазақ 18
- Română moldovenească 19
- Română moldovenească 20
- Română moldovenească 21
- Română moldovenească 22
- Český 23
- Český 24
- Český 25
- Україньский 26
- Україньский 27
- Україньский 28
- Україньский 29
- Беларускi 30
- Беларускi 31
- Беларускi 32
- Беларускi 33
- Ўзбек 34
- Ўзбек 35
- Ўзбек 36
- Ўзбек 37
- Ro md data fabricării este indicată în numărul de serie pe tabelul cu datele tehnice numărul de serie reprezintă un număr din unsprezece cifre primele patru cifre indicînd data fabricării de exemplu dacă numărul de serie este 0606xxxxxxx înseamnă că produsul dat a fost fabricat în iunie luna a asea 2006 39
Похожие устройства
- Vitek VT-1826 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1826 R Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1835 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1835 OG Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8124 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8123 R Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1898 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1892 R Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1892 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1891 R Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1891 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8133 SR Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8104 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8103 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8103 OG Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8101 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-2551 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-2550 B Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-2549 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-2548 BK Инструкция по эксплуатации