Vitek VT 1474 [25/32] Беларускi

Vitek VT 1474 [25/32] Беларускi
25
БЕЛАРУСКI
Усталюйце блендер на роўную,
устойлівую паверхню.
Выкарыстанне блендара
Прылада прызначана для драбнення
прадуктаў, колкі лёду, змешвання
разнастайных інгрэдыентаў, падрыхтоўкі
кактэйляў.
Усталюйце падставу чары блендара (6)
на маторны блок (7), сумясціўшы пазнакі
на падставе чары (6) і маторным блоку
(7), павярніце чару блендара (3) па
гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
Зніміце вечка чары блендара (2).
Змясціце інгрэдыенты ў чару (3).
Зачыніце чару блендара (3) вечкам (2),
устаўце мерную ёмістасць (1) у адтуліну
вечка (2).
Яшчэ раз пераканайцеся, што чара
блендара (3) усталявана правільна і
зафіксавана.
Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
Нататка:
Прылада не ўключыцца, калі чара
блендара ці блок нажоў не былі ўсталяваны
правільна.
Перамыкачом рэжымаў працы (8)
усталюйце неабходны рэжым:
- “1” (нізкая хуткасць) - для змешвання
вадкіх прадуктаў.
- “2” (высокая хуткасць)- для вадкіх і
цвёрдых прадуктаў.
- «Р» - імпульсны рэжым працы.
Нататка:
Час бесперапыннай працы блендара не
павінен перавышаць 3 хв., а перапынак
паміж уключэннямі - не меней за 2 хв.
УВАГА:
Не ўключайце прыладу з пустой чарай
блендара (3).
Не напаўняйце чару блендара (3) вышэй
максімальнай адзнакі.
Каб дадаць інгрэдыенты ў чару блендара
падчас змешвання, выміце з вечка
(2) мерную ёмістасць (1), дадавайце
інгрэдыенты праз адтуліну ў вечку
(2),
паступова і невялікімі порцыямі. Для да-
дання вадкасці выкарыстоўвайце мерную
ёмістасць (1).
Па завяршэнні працы, перш чым
выймаць прадукты, адключыце прыладу,
усталяваўшы перамыкач (8) у становішча
«O» і выміце вілку сеткавага шнура з
разеткі.
Павярніце чару блендара (3) супраць
гадзіннікавай стрэлкі і зніміце яе з
маторнага блока (7).
Зніміце вечка (2) і выміце гатовыя
прадукты з чары блендара (3).
Прамыйце чару блендара .
Чыстка і догляд
Па канчатку працы выключыце прыладу і
выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
Прамыйце ўсе здымныя часткі цёплай
вадой з мяккім мыйным сродкам, пасля
чаго прасушыце.
Корпус прылады пратрыце мяккай
вільготнай тканінай.
Не выкарыстоўвайце цвёрдыя губкі і
абразіўныя чысцячыя сродкі.
Забараняецца апускаць корпус
блендара ў любыя вадкасці, а таксама
змяшчаць яго ў посудамыйную
машыну.
Разборка чары блендара (3)
Нататка:
Блок нажоў (5) прамывайце непасрэдна ў
чары блендара (3) перад яго здыманнем.
Утрымліваючы падставу чары блендара
(6), павярніце чару (3) супраць
гадзіннікавай стрэлкі і зніміце яе з
падставы (6).
Выміце блок нажоў (5) з падставы чары
(6).
УВАГА:
Рэжучыя беражкі нажоў вострыя -
звяртайцеся з імі вельмі асцярожна!
Прамыйце чару блендара цёплай
вадой з нейтральным мыйным сродкам
ці скарыстайцеся посудамыйнай
машынай.
VT-1474_instr.indd 25VT-1474_instr.indd 25 01.07.2011 16:27:2201.07.2011 16:27:22

Содержание