Maxwell MW-1258 ST [37/44] Беларусская

Maxwell MW-1258 ST [37/44] Беларусская
37
БЕЛАРУССКАЯ
7. Адразайце гатовыя трубачкі неабходнай
даўжыні.
8. Як толькі вы скончыце працу, выключыце
прыладу, націснуўшы кнопку (7) «ON/OFF»,
адключыце мясасечку ад сеткі, і толькі пасля
гэтага прыступайце да разборкі мясасечкi.
9. Для здымання галоўкі мясарубкі націсніце на
кнопку фіксатара (5), павярніце галоўку (3) па
гадзіннікавай стрэлцы і зніміце яе.
10. Адкруціце гайку (14) і разбярыце галоўку
мясасечкі.
РЭЦЭПТ
(Начынка)
Бараніна 100 г
Аліўкавы алей 1½ сталовай лыжкі
Рэпчаты лук (дробна
нашаткаваны)
1½ сталовай лыжкі
Рэзкія затаўкі па густу
Соль ½ гарбатнай лыжкі
Мука 1½ сталовай лыжкі
• Бараніну неабходна здрабніць у мясасечцы
адзін ці два разы.
• Рэпчаты лук абсмажваюць у масле да
залацістага колеру, затым дадаюць сечаную
бараніну, усе вострыя прыправы, соль і муку.
(Абалонка)
Поснае мяса 450 г
Мука 150-200 г
Рэзкія затаўкі па густу
Мушкатовы арэх 1 шт.
Чырвоны молаты перац па густу
Перац па густу
• Мяса здрабняюць у мясасечцы два-тры разы,
здрабняецца асобна мушкатовы арэх, затым
змешваюць усе кампаненты.
• Большая колькасць мяса і меншая колькасць
мукі ў вонкавай абалонцы забяспечваюць
лепшую кансістэнцыю і густ гатовага выраба.
• Гатовыя трубачкі напаўняюцца начыннем,
заціскаюцца па краях, ім надаецца жаданая
форма.
• Гатуюцца трубачкі ў фрыцюры.
Догляд за мясасечкай
• Пасля канчатку працы варта выключыць
мясасечку, націснуўшы кнопку (7) «ON/OFF», і
выняць вілку сеткавага шнура з разеткі.
• Націсніце кнопку фіксатара (5), павярніце
галоўку мясасечкі па гадзіннікавай стрэлцы і
зніміце яе.
• Адкруціце гайку (14) і зніміце ўсталяваныя
насадкі (15 ,16 ці 17), рашоткі (11, 12 ці 13), нож
(10) са шнэка (9).
• Выміце шнэк (9) з галоўкі мясасечкі (3).
• Выдаліце са шнэка рэшткі прадуктаў.
• Прамыйце ўсё прыладдзе мясасечкі ў цёплай
мыльнай вадзе з нейтральным мыйным
сродкам, апаласніце і перад зборкай старанна
прасушыце.
• Здымныя дэталі (3, 9, 10, 11, 12, 13, 14) можна
мыць у посудамыйнай машыне.
• Пратрыце корпус мясасечкі (6) злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце яго
насуха.
• Забараняецца для чысткі корпуса мясарубкі (6)
выкарыстоўваць растваральнікі ці абразіўныя
мыйныя сродкі.
• Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр
корпуса мясасечкі.
Захоўванне
• Перад тым як прыбраць мясасечку на
захоўванне, пераканайцеся ў тым, што корпус
прылады і ўсе здымныя дэталі чыстыя і сухія.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплект пастаўкі
Мясасечка- 1 шт.
Штурхач - 1 шт.
Латок для прадуктаў - 1 шт.
Рашоткi - 3 шт.
Камплект насадак для набівання каўбасак - 1 шт.
Камплект насадак для прыгатавання «кеббе» - 1
шт.
Інструкцыя па эксплуатацыі - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50/60 Гц
Максімальная магутнасць: 1500 Вт
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць
дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прылады без
папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы прылады - 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце
за гарантыйным абслугоўваннем абавязкова
павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя
аб аплаце.
Дадзены выраб адпавядае патрабаванням
ЕМС, якiя выказаны ў дырэктыве 2004/108/ЕС, i
палажэнням закона аб прытрымлiваннi напружання
(2006/95/ЕС).
MW-1258.indd 37 16.08.2013 9:38:47
Скачать