Maxwell MW-3809 BK [39/48] Беларусская

Maxwell MW-3809 BK [39/48] Беларусская
39
БЕЛАРУССКАЯ
Перад першым выкарыстаннем
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яго пры пакаёвай тэмпературы не
меней дзвюх гадзін.
Дастаньце прыладу з упакоўкі, зніміце ўсе
ўпаковачныя матэрыялы і любыя наклейкі, якія
замінаюць звычайнай працы мультываркі.
Устанавіце мультыварку на роўнай
цеплаўстойлівай паверхні воддаль ад усіх
кухонных крыніц цеплыні (такіх як газавая пліта,
электрапліта або варачная панэль).
Устанавіце прыладу так, каб ад сцяны да корпуса
мультываркі заставалася адлегласць не менш за
20 см, а вольная прастора над ёй складала не
менш за 30-40 см.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці да прадметаў, якія могуць быць
пашкоджаныя высокай тэмпературай пры
выхадзе пары.
Ўвага! Не размяшчайце прыбор зблізку ваннаў,
ракавін ці іншых ёмістасцяў, напоўненых вадой.
Адкрыйце вечка (4), націснуўшы на кнопку (5) і
пацягнуўшы за ручку (6).
Вымыйце ўсе здымныя дэталі: чару (12), латок
для гатавання прадуктаў на пары (17), лапатку
(18) і мерную шклянку (19); здымныя дэталі
варта вымыць мяккай губкай з нейтральным
мыйным сродкам, апаласнуць праточнай вадой
і прасушыць.
Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай,
пасля гэтага неабходна працерці яго насуха.
Выкарыстанне мультываркі
Пакладзіце прадукты ў чару, прытрымліваючыся
рэкамендацый у рэцэпце (гл. «Кнігу рэцэптаў»).
Нататка: Сачыце за тым, каб аб’ём інгрэдыентаў і
вадкасцяў не перавышаў ўзроўня максімальнай
адзнакі «1.8» і не быў ніжэй адзнакі мінімальнага
ўзроўню «0.8». Адзнака максімальнага ўзроўню
для каш (акрамя рысу) – «1.6».
Агульны прыклад закладкі прадуктаў і вады
якасці прыкладу разгледжаны рыс)
Адмерайце рыс мернай шклянкай (19) адной
мернай шклянцы змяшчаецца прыблізна 160 г
рысу), прамыйце яго і змясціце ў каструлю.
Дадайце ваду да адпаведнага ўзроўню. Для
прастаты выкарыстоўвайце шкалу з меткамі ў
кубках (CUP). На шкале маюцца пазнакі, якія
пазначаюць прапорцыі рысу і вады.
Прыклад: Насыпаўшы чатыры мерныя кубкі круп,
наліце вады да меткі, якая адпавядае 4 кубках
(CUP).
Для прыгатавання вадкіх малочных каш рэкамендуемая
прапорцыя рысу і вады павінна быць 1:3.
Усталюйце чару (12) у працоўную камеру
прылады. Пераканайцеся ў тым, што знешняя
паверхня чары (12) чыстая і сухая, а сама чара
(12) устаноўлена без перакосаў і шчыльна
датыкаецца да паверхні награвальнага элемента
(10).
Калі Вы гатуеце прадукты на пары, наліце ваду
ў чару (12) так, каб кіпячая вада не дакраналася
дна латка (17). Устанавіце латок (17) з прадуктамі
ў чашу (12).
Нататкі:
- Не выкарыстоўвайце чару (12) для мыцця
круп і не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа
пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
- Пераканайцеся ў тым, што ў працоўнай
камеры і на дне чары (12) няма старонніх
прадметаў, забруджванняў ці вільгаці.
- Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую
паверхню і дно чашы (12) насуха.
- У сярэдзіне награвальнага элемента (10)
знаходзіцца датчык тэмпературы (11). Сачыце
за тым, каб вольнаму перамяшчэнню датчыка
нішто не замінала.
Зачыніце вечка (4) да пстрычкі.
Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (9),
а вілку сеткавага шнура ўстаўце ў электрычную
разетку, на дысплеі (3) загарацца знакі «00:00».
Кнопкамі (13) абярыце неабходную праграму
аўтаматычнага прыгатавання прадуктаў, пры
гэтым загарыцца індыкатар адпаведнай кнопкі.
Ўвага!
Калі вы ўключылі праграму аўтаматычнага
прыгатавання прадуктаў, націснуўшы адну з
кнопак (13), і не сталі праводзіць дадатковыя
настройкі праграмы, праз 10 секунд прагучыць
гукавы сігнал, мультыварка ўключыцца ў
абраны рэжым прыгатавання прадуктаў.
Пры неабходнасці ўвядзіце неабходны час
працы праграмы прыгатавання, устаноўка часу
ажыцяўляецца паслядоўнымі націскамі кнопак
(14) «-/+», лічбавыя дадзеныя адлюстроўваюцца
на дысплеі (3).
Пры неабходнасці можна наладзіць функцыю
адкладзенага старту. Для гэтага націсніце кнопку
(16) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», а затым кнопкамі
(14) «-/+» устанавіце час. Прапусціце дадзены
крок, калі жадаеце пачаць прыгатаванне
неадкладна.
Ўвага! Паміж націскамі кнопак павінна
праходзіць не больш за 10 секунд, інакш
прылада аўтаматычна пяройдзе ў рэжым
прыгатавання.
Пасля завяршэння налады прылада
аўтаматычна пяройдзе ў рэжым прыгатавання
(на дысплеі з’явіцца час прыгатавання, пры
MW-3809.indd 39 22.11.2013 15:05:10

Содержание