Maxwell MW-3809 BK [40/48] Беларусская

Maxwell MW-3809 BK [40/48] Беларусская
40
БЕЛАРУССКАЯ
гэтым пачнецца зваротны адлік) ці пяройдзе ў
рэжым адкладзенага старту.
Ўвага! Падчас гатавання на пару сачыце за
ўзроўнем пакінутай вадкасці ў чары (12). Не
пакідайце прыладу без нагляду!
Пасля завяршэння прыгатавання прагучыць
гукавы сігнал, прылада аўтаматычна пяройдзе
ў рэжым падтрымання тэмпературы, на дысплеі
(3) будзе адлюстроўвацца час працы ў рэжыме
падтрымання тэмпературы.
Для адмены падтрымання тэмпературы націсніце
кнопку (15) «АДМЕНА».
Вы можаце перавесці мультыварку з рэжыму
чакання ў рэжым падтрымання тэмпературы,
націснуўшы кнопку (15) «ПАДТРЫМАННЕ t°».
Нататкі:
Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы
да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць
прыгатаваныя прадукты надоўга ў чары, бо
гэта можа стаць прычынай псуты прадуктаў.
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Ўвага!
• Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
• Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце асцярожныя,
адкрываючы вечка (4), падчас працы не
нахіляйцеся над адтулінамі вечка паравога
клапана (7), не размяшчайце адкрытыя ўчасткі
цела над чарай (12)!
• Пры першым выкарыстанні магчыма
з’яўленне старонняга паху ад награвальнага
элемента, гэта дапушчальна.
• Сачыце за гатовасцю прадуктаў падчас
прыгатавання, пры неабходнасці
памешвайце прадукты лапаткай (18). Не
выкарыстоўвайце металічныя прадметы,
якія могуць пашкодзіць антыпрыгарнае
пакрыццё чары (12).
• Для захоўвання лапаткі (18) можна
выкарыстоўваць трымальнік на корпусе
мультываркі.
Чыстка і догляд
• Выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі і дайце прыладзе астыць.
• Па меры запаўнення ёмістасці для збору
кандэнсату (8) здымайце ёмістасць і вылівайце
з яе назапашаную вадкасць.
• Пратрыце корпус (1) і вечка (4) злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце іх насуха.
• Усе здымныя дэталі, у тым ліку вечка паравога
клапана (7), вымыйце мяккай губкай з
нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
праточнай вадой.
• Забараняецца змяшчаць чару (12) у
посудамыйную машыну.
• Пратрыце паверхню награвальнага элемента
(толькі ў астыўшым стане), ні ў якім разе не
дапушчайце траплення вады ўнутр корпуса
прыбора.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур і
вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора
і аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя
рэчывы.
Захоўванне
• Адключыце прыладу і ажыццявіце яго чыстку.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплектацыя
Мультыварка – 1 шт.
Чара – 1 шт.
Латок для гатавання на пару – 1 шт.
Лапатка – 1 шт.
Мерная шклянка – 1 шт.
Інструкцыя – 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 700 Вт
Аб’ём чары: 5 л
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 3 гады.
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера,
ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за
гарантыйным абслугоўваннем абавязкова павінна
быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.
MW-3809.indd 40 22.11.2013 15:05:10

Содержание