Maxwell MW-3805 ST [33/44] Беларусская

Maxwell MW-3805 ST [33/44] Беларусская
33
БЕЛАРУССКАЯ
МУЛЬТЫВАРКА
Апісанне
1. Корпус мультываркі
2. Дысплей
3. Панэль кіравання
4. Чара для прыгатавання прадуктаў
5. Вечка мультываркі
6. Клавіша адкрыцця вечка
7. Паравы клапан
8. Ахоўны экран
9. Ручка для пераноскі
10. Гняздо для падключэння сеткавага шнура
11. Адтуліна выйсця пары
12. Награвальны элемент
13. Датчык тэмпературы
14. Апалонік
15. Мерная шкляначка
16. Лапатка
17. Ёмістасць для збору кандэнсату
18. Сеткавы шнур
19. Паддон для прыгатавання на пары
Панэль кіравання
20. Кнопка ўстаноўкі часу «-»
21. Кнопка ўсталёўкі часу «+»
22. Кнопка «Варка/Обсмажванне»
23. Кнопка «Тушэнне/Прыгатаванне на пары»
24. Кнопка «Каша/Выпечка»
25. Кнопка «Старт/Стоп»
26. Кнопка «Адкладзены старт/Падтрыманне t»
Увага!
Для дадатковай аховы мэтазгодна ў ланцугі
сілкавання мультываркі ўстанавіць прыладу
ахоўнага адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі мультываркі
ўважліва прачытайце сапраўдную інструкцыю па
эксплуатацыі, і захавайце яе для выкарыстання ў
якасці даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце мультыварку толькі па яе прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзеным кіраўніцтве.
Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да
яе паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
• Перад выкарыстаннем прылады ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і гняздо для
падключэння сеткавага шнура, размешчанае на
корпусе прылады, пераканайцеся ў тым, што яны
не маюць пашкоджанняў. Не выкарыстоўвайце
прыладу пры наяўнасці пашкоджанняў вілкі
сеткавага шнура, сеткавага шнура ці раздыма
сеткавага шнура.
• Перад уключэннем прылады пераканайцеся
ў тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню прылады.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»,
уключайце яе ў электрычную разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
• Пры падключэнні прылады да электрычнай сеткі
не выкарыстоўвайце перахаднікі.
• Сачыце за тым, каб сеткавы шнур быў шчыльна
ўстаўлены ў гняздо на корпусе мультываркі,
а вілка сеткавага шнура была ўстаўлена ў
электрычную разетку.
• Выкарыстоўвайце толькі той сеткавы шнур,
які ўваходзіць у камплект пастаўкі, і не
выкарыстоўвайце сеткавы шнур ад іншых
прылад.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі,
якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Размяшчайце прыладу на роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад крыніц
вільгаці, цяпла і адкрытага агню.
• Устанаўлівайце прыладу так, каб доступ да
сеткавай разеткі быў свабодным.
• Выкарыстоўвайце мультыварку ў месцах з
добрай вентыляцыяй.
• Не падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых
сонечных прамянёў.
• Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці ад сцен і мэблі.
• Свабодная прастора над мультываркай павінна
быць не меней 30-40 см.
• Не дапушчайце сутыкнення сеткавага шнура з
гарачымі і вострымі паверхнямі. Не дапушчайце
пашкоджання ізаляцыі сеткавага шнура.
• Забараняецца мокрымі рукамі датыкацца да
корпуса мультываркі, да сеткавага шнура і да
вілкі сеткавага шнура.
• Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
• Калі прылада звалілася ў ваду, варта неадкладна
выняць сеткавую вілку з электрычнай разеткі,
і толькі пасля гэтага можна дастаць прыбор з
вады. Па пытаннях далейшага выкарыстання
прылады звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны
выйсця пары і сачыце за тым, каб староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і корпусам
мультываркі.
• Не пакідайце прыладу без нагляду. Прылада
павінна быць адключана ад электрычнай сеткі,
калі вы ёй не карыстаецеся.
MW-3805.indd 33 30.04.2013 15:02:59
Скачать
Случайные обсуждения