Maxwell MW-3805 ST [36/44] Беларусская

Maxwell MW-3805 ST [36/44] Беларусская
36
БЕЛАРУССКАЯ
Устанавіце ёмістасць для збору кандэнсату (17)
на месца.
Нататка:
Пры першым уключэнні мультываркі магчыма
з’яўленне старонняга паху і невялікай колькасці
дыму пры абгаранні награвальнага элемента,
гэта дапушчальна.
ВЫКАРЫСТАННЕ МУЛЬТЫВАРКІ
Устанавіце чару (4) у працоўную камеру прылады.
Пераканайцеся, што чара (4) устаноўлена без
перакосаў і шчыльна датыкаецца да паверхні
награвальнага элемента (12).
Нататкі:
Не выкарыстоўвайце чару (4) для мыцця круп і
не рэжце прадукты ўсярэдзіне чары, гэта можа
пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
Перад выкарыстаннем вытрыце знешнюю
паверхню і дно чары (4) насуха.
Пераканайцеся ў тым, што на паверхні
награвальнага элемента (12) і на дне чары (4)
няма старонніх прадметаў, забруджванняў і
вільгаці.
У сярэдзіне награвальнага элемента (12)
знаходзіцца датчык тэмпературы (13). Сачыце
за тым, каб свабоднаму перасоўванню датчыка
(13) нішто не замінала.
Калі вы гатуеце прадукты на пары, наліце ў чару
(4) ваду так, каб кіпячая вада не дакраналася
да дна паддона (19). Устанавіце паддон (19) з
прадуктамі ў чару (4).
Пасля прыгатавання прадуктаў на пары не
даставайце прадукты рукамі, карыстайцеся
кухоннымі аксэсуарамі ці прыладдзем.
Змясціце неабходныя інгрэдыенты ў чару,
прытрымліваючыся рэкамендацый у рэцэпце
л. «Кнігу рэцэптаў»).
Нататка:
Сачыце за тым, каб аб’ём інгрэдыентаў і
вадкасцяў не перавышаў узроўня максімальнай
адзнакі. Адзнака максімуму для розных каш
(акрамя рысу) - па шкале «L» - 1.8, адзнака
максімальнага ўзроўня для астатніх прадуктаў і
вадкасцяў па шкале «CUP» -10.
Увага!
Усе рэцэпты носяць рэкамендацыйны
характар, бо патрабаваныя для рэцэптаў
аб’ёмы і суадносіны інгрэдыентаў могуць
вар’іравацца ў залежнасці ад рэгіянальнай
спецыфікі, гандлёвай маркі прадуктаў і вышыні
над узроўнем мора.
Агульны прыклад закладкі крупы і неабходная
колькасць вады для яе прыгатавання
Адмерайце крупу мернай шкляначкай (15)
адной мернай шкляначцы змяшчаецца
прыблізна 160 г крупы), пры неабходнасці
прамыйце крупу і змясціце яе ў чару (4).
Дадайце неабходную колькасць вады.
Для прастаты выкарыстоўвайце шкалу на чары
(4) з пазнакамі ў кубках «CUP». На шкале маюцца
пазнакі, якія пазначаюць прапорцыі крупы і вады.
Напрыклад:
Калі вы насыпалі чатыры мерных шкляначкі
крупы, неабходна наліць вады да пазнакі «4
кубкі» па шкале «CUP».
Для прыгатавання вадкіх малочных каш
рэкамендуемая прапорцыя рысу і вады павінна
быць 1:3.
Зачыніце вечка мультываркі (5) да пстрычкі.
Устаўце раздым сеткавага шнура (18) у гняздо
(10) на заднім баку корпуса мультываркі (1).
Устаўце вілку сеткавага шнура (18) у электрычную
разетку, пры гэтым прагучыць гукавы сігнал, а на
дысплеі (2) адлюструецца індыкацыя «- -».
ПРАГРАМЫ АЎТАМАТЫЧНАГА ПРЫГАТАВАННЯ
ПРАДУКТАЎ
Для выбару адной з праграм аўтаматычнага
прыгатавання прадуктаў націсніце адпаведную
кнопку (22, 23, 24).
Нататка: - Праграмам прыгатавання, пазначаным
на кнопках панэлі кіравання (3) зялёным колерам,
адпавядае зялёны колер індыкатара, а праграмам,
пазначаным чырвоным колерам, адпавядае
чырвоны колер індыкатара.
Пры выбары адной з праграм: «Варка/
Абсмажванне», «Тушэнне/На пары», «Каша/
Праграма Працягласць працы
праграмы (у хвілінах)
Час праграмы, устаноўлены
па змаўчанні (у хвілінах)
Тэмпература прыгатавання
прадукта,
о
С
«Варка» 5 – 95 60 110-120
«Абсмажванне» 5 – 95 20 130-140
«Тушэнне» 5 – 95 40 90
«На пары» 5 – 95 10 120-125
«Каша» 5 – 95 30 95
«Выпечка» 5 – 95 40 130
MW-3805.indd 36 30.04.2013 15:02:59
Скачать