Maxwell MW-3805 ST [34/44] Беларусская

Maxwell MW-3805 ST [34/44] Беларусская
34
БЕЛАРУССКАЯ
• Каб пазбегнуць апёкаў, не нахіляйцеся над
адтулінай для выйсця пары. Будзьце вельмі
асцярожныя, калі адкрываеце вечка мультываркі
падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў. Рызыка апёку парай!
• Пры працы мультываркі ў рэжыме
«Абсмажванне», каб пазбегнуць атрымання
апёкаў пырскамі гарачага масла, не нахіляйцеся
над прыладай.
• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя
прылады без устаноўленай чары, а таксама без
вадкасцяў і/ці без прадуктаў у чары.
• Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме
сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
• Не даставайце чару падчас працы прылады.
• Не накрывайце прыладу.
• Забараняецца пераносіць прыладу падчас
працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад электрычнай
сеткі і даўшы ёй астыць.
• Падчас працы мультываркі корпус прылады і
ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся
да іх неабароненымі ўчасткамі цела ці
рукамі; калі неабходна дастаць гарачую чару,
выкарыстоўвайце кухонныя тэрмаахоўныя
рукавіцы.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прылады.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
мультыварку ў якасці цацкі.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае
за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі
могуць карыстацца прыладай толькі пад
назіраннем адказных дарослых.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за
памяшканнямі.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
цягніце і не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся
за сеткавую вілку і акуратна выцягніце яе з
электрычнай разеткі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавай вілкі
ці сеткавага шнура, калі прылада працуе з
перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не
спрабуйце самастойна рамантаваць прыладу.
Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПРАВІЛА КАРЫСТАННЯ ЧАРАЙ ДЛЯ
ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ (4)
• Выкарыстоўвайце мультыварку і яе здымную
чару (4) толькі па прызначэнні. Забараняецца
выкарыстоўваць чару (4) для прыгатавання
прадуктаў, устанаўліваючы яе на награвальныя
прыборы ці варачныя паверхні.
• Не замяняйце чару (4) іншай ёмістасцю.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (12) і дно чары (4) заўсёды былі
чыстымі і сухімі.
• Не выкарыстоўвайце чару (4) у якасці ёмістасці
для змешвання прадуктаў. Каб пазбегнуць
пашкоджанняў антыпрыгарнага пакрыцця, ніколі
не здрабняйце прадукты непасрэдна ў чары (4).
• Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чары (4)
якія-небудзь староннія прадметы.
• Прадукты ў чары (4) змешвайце толькі
пластыкавым апалонікам (14) ці лапаткай (16),
для гэтай мэты можна таксама выкарыстоўваць
драўляныя, пластыкавыя ці сіліконавыя
аксэсуары.
• Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія
могуць пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё
чары (4).
• Не стукайце па ўнутранай паверхні чары (4).
• Пасля прыгатавання страў з выкарыстаннем
запраў і спецый неабходна адразу вымыць чару
(4) (гл. частку «Чыстка і догляд»).
• Каб пазбегнуць пашкоджання антыпрыгарнага
пакрыцця, не змяшчайце чару (4) пад халодную
ваду адразу пасля заканчэння прыгатавання
прадуктаў, дайце чары (4) спачатку астыць.
• Чара (4) не прызначана для мыцця ў
посудамыйнай машыне.
КНОПКІ ПАНЭЛІ КІРАВАННЯ (3)
Кожны націск актыўных кнопак панэлі кіравання (3)
суправаджаецца гукавым сігналам.
Нататка:
Назвы праграм прыгатавання прадуктаў (22…24)
на кнопках панэлі кіравання (3) нанесены
зялёным і чырвоным колерам, індыкатары
праграм прыгатавання прадуктаў таксама
двухколерныя. Праграмам прыгатавання,
пазначаным на кнопках панэлі кіравання (3)
зялёным колерам, адпавядае зялёны колер
MW-3805.indd 34 30.04.2013 15:02:59
Скачать
Случайные обсуждения