Maxwell MW-3804 W [31/36] Беларусская

Maxwell MW-3804 W [31/36] Беларусская
31
БЕЛАрусскАЯ
Увага! Не размяшчайце прыбор зблізку ваннаў,
ракавін ці іншых ёмістасцяў, напоўненых вадой.
Зніміце вечка параадвода (9), пацягнуўшы яго
ўгару.
Адкрыйце вечка (6), націснуўшы на кнопку (7).
Усе здымныя дэталі - вечка параадвода (9),
чару (14), латок для гатавання на пары (15),
апалонік (16) і мерную шклянку (17) - вымыйце
мяккай губкай з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце праточнай вадой і прасушыце.
Корпус прылады пратрыце вільготнай тканінай,
пасля чаго вытрыце насуха.
Устанавіце вечка параадвода (9) на месца.
ВЫкАрЫсТАННЕ МуЛЬТЫВАркІ
Загрузіце прадукты ў чару, выконваючы
рэкамендацыі у рэцэпце (гл. кнігу рэцэптаў).
Нататка: - сачыце за тым, каб аб’ём інгрэдыентаў
і вадкасцяў быў не вышэй узроўня максімальнай
адзнакі «1 і не ніжэй адзнакі мінімальнага
ўзроўня «2». Максімальны ўзровень для каш,
акрамя рысу, вызначаецца адзнакай «8».
Агульны прыклад закладкі прадуктаў (у якасці
прыкладу разгледжана крупа) з даданнем
неабходнай колькасці вады.
Адмерайце крупы мернай шклянкай (17) (у адной
мернай шклянцы змяшчаецца прыблізна 160 г
крупы), прамыйце яе і змясціце ў каструлю.
Дадайце вады да адпаведнага ўзроўня:
-Для прастаты выкарыстоўвайце шкалу з пазнакамі
ў кубках (CUP). На шкале маюцца пазнакі, якія
пазначаюць прапорцыі круп і вады.
Напрыклад:
-Калі вы насыпалі чатыры мерных шклянкі
крупы, ваду неабходна наліць да пазнакі «4 кубкі
(CUP)».
Для прыгатавання вадкіх малочных каш
рэкамендуемая прапорцыя рысу і вады павінна
быць 1:3.
Калі Вы гатуеце прадукты на пары, наліце ваду
ў чару (14) так, каб кіпячая вада не дакраналася
дна латка (15). Устанавіце латок (15) з прадуктамі
ў чару (14).
Устанавіце чару (14) у працоўную камеру
прылады. Пераканайцеся ў тым, што чара
ўстаноўлена без перакосаў і шчыльна датыкаецца
да паверхні награвальнага элемента (12).
Нататкі:
Не выкарыстоўвайце чару (14) для мыцця
круп і не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа
пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
Пераканайцеся ў тым, што ў працоўнай
камеры і на дне чары (14) няма старонніх
прадметаў, забруджванняў ці вільгаці.
Перад выкарыстаннем чары (14) вытрыце яе
вонкавую паверхню і дно насуха.
У сярэдзіне награвальнага элемента (12)
знаходзіцца механізм блакавання ўключэння
на выпадак адсутнасці чары (13). Сачыце
за тым, каб свабоднаму перасоўванню
механізму нічога не замінала.
Не даставайце прадукты і аксэсуары рукамі
без спецыяльнай аховы, карыстайцеся
кухоннымі аксэсуарамі і прыладдзем.
Зачыніце вечка (6) да пстрычкі.
Устаўце раздым сеткавага шнура ў гняздо (11),
а вілку сеткавага шнура ўстаўце ў электрычную
разетку, загарыцца індыкатар рэжыму
«Прыгатаванне» (3).
Для ўключэння рэжыму «Прыгатаванне»
ўстанавіце пераключальнік рэжымаў працы (2) у
ніжняе становішча, пры гэтым індыкатар рэжыму
«Прыгатаванне» (3) будзе працягваць гарэць.
Нататкі:
Калі вы ўключылі прыладу не ў рэжыме
«Прыгатаванне» (гэта значыць пераключальнік
рэжымаў працы (2) устаноўлены ў верхняе
становішча), то мультыварка будзе працаваць
у рэжыме падтрымання тэмпературы, пры
дасягненні зададзенай тэмпературы загарыцца
індыкатар рэжыму «Падагрэў» (4).
Для ўключэння рэжыму «Прыгатаванне»
АБАВЯЗКОВА перавядзіце пераключальнік
рэжымаў працы (2) у ніжняе становішча.
Прылада працуе па аналогіі з кухоннай плітой.
Сачыце за працэсам прыгатавання, час
працы мультываркі падбірайце самастойна.
Адключыце мультыварку, калі страва будзе
гатова. Прыкладныя рэцэпты страў глядзіце ў
кнізе рэцэптаў (уваходзіць у камплект пастаўкі).
Пасля завяршэння прыгатавання можна
перавесці прыладу ў рэжым падтрымання
тэмпературы, для гэтага ўстанавіце
пераключальнік рэжымаў працы (2) у верхняе
становішча, пры гэтым загарыцца індыкатар
рэжыму «Падагрэў» (4).
Выключыце прыладу, выняўшы вілку сеткавага
шнура з электрычнай разеткі.
Нататкі:
Не рэкамендуецца пакідаць прыгатаваныя
прадукты надоўга ў чары, бо гэта можа стаць
прычынай псуты прадуктаў.
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Увага!
• Ніколі не пакідайце ўключаную ў сетку прыладу
без нагляду.
• Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце асцярожныя,
адкрываючы вечка (6), не нахіляйцеся над
адтулінамі выйсця пары на вечку параадвода
(9) падчас працы мультываркі, не размяшчайце
адкрытыя ўчасткі цела над чарай (14)!
Скачать