Maxwell MW-3804 W [32/36] Беларусская

Maxwell MW-3804 W [32/36] Беларусская
32
БЕЛАРУССКАЯ
• Пры першым выкарыстанні мультываркі магчыма
з’яўленне старонняга паху ад награвальнага
элемента, гэта дапушчальна.
• Сачыце за гатовасцю прадуктаў падчас
прыгатавання, пры неабходнасці памешвайце
прадукты пластыкавым апалонікам (16). Не
выкарыстоўвайце металічныя прадметы, якія
могуць падрапаць антыпрыгарнае пакрыццё
чары (14).
• Для захоўвання апалоніка (16) можна
выкарыстоўваць трымальнік на корпусе
мультываркі.
• Рэцэпты страў глядзіце ў кнізе рэцэптаў
(уваходзіць у камплект пастаўкі). Усе рэцэпты
носяць рэкамендацыйны характар, бо
патрабаваныя для рэцэптаў аб’ёмы і суадносіны
інгрэдыентаў могуць вар’іравацца ў залежнасці
ад рэгіянальнай спецыфікі прадуктаў і вышыні
над узроўнем мора.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
• Выцягніце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі і дайце прыладзе астыць.
• Па меры запаўнення ёмістасці для збору
кандэнсату (10) здымайце ёмістасць (10) і
вылівайце з яе назапашаную вадкасць.
• Пратрыце корпус мультываркі (1) і вечка (6)
злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце
насуха.
• Усе здымныя дэталі вымыйце мяккай губкай
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
праточнай вадой.
• Забараняецца змяшчаць чару (14) у
посудамыйную машыну.
• Пратрыце паверхню награвальнага элемента
(толькі ў астыўшым стане), ні ў якім разе не
дапушчайце траплення вады ўнутр корпуса
прыбора.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора
і аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя
рэчывы.
ЗАХОЎВАННЕ
• Адключыце мультыварку і зрабіце яе чыстку.
• Захоўвайце прыладу ў сухім, прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
КАМПЛЕКТАЦЫЯ
Мультыварка (са здымным вечкам параадвода) - 1
шт.
Чара - 1 шт.
Латок для гатавання на пары - 1 шт.
Апалонік - 1 шт.
Мерная шклянка - 1 шт.
Інструкцыя - 1 шт.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне: 220–240 В ~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 700 Вт
Аб’ём чары: 5 л
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера,
ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за
гарантыйным абслугоўваннем абавязкова павінна
быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.
Дадзены выраб адпавядае
патрабаванням ЕМС, якiя выказаны ў
дырэктыве 2004/108/EC, i палажэнням
закона аб прытрымлiваннi напружання
2006/95/EC
Скачать