Maxwell MW-1852 BK [28/36] Беларусская
![Maxwell MW-1852 BK [28/36] Беларусская](/views2/1099500/page28/bg1c.png)
28
БЕЛАРУССКАЯ
РОСТЭР
Інструкцыя па эксплуатацыі
Cлова «ростэр» узнікла ад слова «roast»
(«абсмажваць»). У ростэры можна прыгатаваць
рыбу, мяса, выпечку. Два награвальных элемента
забяспечваюць хуткі і эфектыўны нагрэў, рэжым
канвекцыі забяспечвае цыркуляцыю гарачага
паветра ўсярэдзіне працоўнай камеры.
Апісанне
1. Індыкатар працы
2. Рэгулятар тэрмастата «ТЭМПЕРАТУРА»
3. Пераключальнік рэжымаў працы «ФУНКЦЫІ»
4. Ручка таймера «ТАЙМЕР»
5. Дзверца
6. Апоры для ўстаноўкі бляхі/рашоткі
7. Ручка дзверцы
8. Рашотка
9. Бляха
10. Ручка для здымання бляхі/рашоткі
Увага!
Для дадатковай абароны мэтазгодна ўсталяваць у
сетку сілкавання кухні прыладу ахоўнага адключэння
(ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА; пры ўсталёўцы трэба звярнуцца
да адмыслоўца.
ВАЖНЫЯ МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі ростэра ўважліва
прачытайце сапраўдную інструкцыю па эксплуатацыі
і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце ростэр толькі па яго прамым
прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з ростэрам можа прывесці да
яго паломкі, прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
Каб пазбегнуць апёкаў, паражэння электрычным
токам, пажару і прычынення шкоды здароўю,
прытрымлівайцеся ніжэйпералічаных
рэкамендацый.
• Перад першым уключэннем ростэра
пераканайцеся ў тым, што напружанне ў
электрычнай сетцы адпавядае напружанню
сілкавання прылады.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
• У пазбяганне пажару не выкарыстоўвайце
перахаднікі пры падлучэнні прылады да
электрычнай разеткі.
• Размяшчайце прыладу на роўнай
вільгацеўстойлівай паверхні воддаль ад крыніц
цеплыні і адкрытага агню.
• Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку ёмістасцяў
з вадой, у непасрэднай блізкасці ад кухоннай
ракавіны, у сырых падвальных памяшканнях ці
побач з басейнам.
• Не апускайце сеткавы шнур і вілку сеткавага
шнура ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
• Не датыкайцеся да корпуса прыбора і да вілкі
сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся ў
тым, што ён не пашкоджаны. Калі вы выявілі
пашкоджанне сеткавага шнура, не карыстайцеся
прыладай.
• Не дапушчайце судатыкненння сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі краямі мэблі.
• Прылада прызначана для прыгатавання
ці падагрэву прадуктаў і не прызначана для
лабараторнага ці камерцыйнага выкарыстання.
• Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце прыладу
па-за памяшканнямі.
• Прыгатаванне прадуктаў з вельмі нізкім
утрыманнем вільгаці можа прывесці да іх
падгарання ці ўзгарання. Калі ўзгаранне
адбылося:
– не адчыняйце дзверцу ростэра;
– выключце прыладу і дастаньце вілку
сеткавага шнура з электрычнай разеткі;
– пакіньце дзверцу зачыненай, каб не даць
агню распаўсюдзіцца.
Увага! Знешнія і ўнутраныя паверхні прылады
схільныя да моцнага нагрэву пры эксплуатацыі.
Не датыкайцеся да гарачых паверхняў прыбора,
карыстайцеся кухоннымі рукавіцамі ці прыхваткамі,
не дапушчайце дзяцей блізка да прыбора.
• Выкарыстоўвайце тэрмаўстойлівы посуд,
які прызначаны для выкарыстання ў духавых
шафах. Забараняецца змяшчаць пластыкавыя
і папяровыя пакеты і іншыя падобныя ўпакоўкі
ў ростэр.
• Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду.
• Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на
корпусе ростэра і не накрывайце прыладу
падчас працы.
• Не выкарыстоўвайце працоўную камеру
для захоўвання якіх-небудзь прадметаў, не
пакідайце ў ёй паперу ці прадукты.
• Рэгулярна рабіце чыстку прылады. Нерэгулярны
догляд за ростэрам можа прывесці да
пагаршэння яго знешняга выгляду, адмоўна
адбіцца на яго працаздольнасці, а таксама
прывесці да небяспекі пры далейшай
эксплуатацыі.
• Не дазваляйце дзецям дакранацца да корпуса
прыбора і сеткавага шнура падчас працы.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі малодшай 8 гадоў.
• Дадзены прыбор не прызначаны для
выкарыстання людзьмі (уключаючы дзяцей,
старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі, нервовымі,
псіхічнымі адхіленнямі або без дастатковага
досведу і ведаў. Выкарыстанне прыбора такімі
асобамі магчыма, толькі калі яны знаходзяцца
пад наглядам асобы, якая адказвае за іх бяспеку,
MW-1852.indd 28 13.11.2013 16:55:40
Содержание
- Mw 1852 bk 1
- Мини печь 1
- Мини печь ростер 3
- Русский 3
- Русский 4
- Русский 5
- Русский 6
- English 7
- English 8
- English 9
- Deutsch 10
- Deutsch 11
- Deutsch 12
- Deutsch 13
- Қазақша 14
- Қазақша 15
- Қазақша 16
- Қазақша 17
- Română 18
- Română 19
- Română 20
- Český 21
- Český 22
- Český 23
- Україньский 24
- Україньский 25
- Україньский 26
- Україньский 27
- Беларусская 28
- Беларусская 29
- Беларусская 30
- Беларусская 31
- O zbekcha 32
- O zbekcha 33
- O zbekcha 34
Похожие устройства
- LG NB3531A Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1851 BK Инструкция по эксплуатации
- LG DKS-2000H Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1960 ST Инструкция по эксплуатации
- Attitude UNI BBT Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1990 ST Инструкция по эксплуатации
- AEG AMS7500I Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2217 BK Инструкция по эксплуатации
- Sony SLV-GA59 Инструкция по эксплуатации
- AEG AMS7000U Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2216 BK Инструкция по эксплуатации
- Sony SLV-GA55ME Инструкция по эксплуатации
- Hotpoint-Ariston AQ7D 297 U (RU) Инструкция по эксплуатации
- Sony SLV-760HF Инструкция по эксплуатации
- Zanussi ZWO286W Инструкция по эксплуатации
- Sony ICF-C290 Инструкция по эксплуатации
- Bissell 1132N Инструкция по эксплуатации
- Sony ICF-C273 Инструкция по эксплуатации
- Mystery MSF-2408 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2206 BK Инструкция по эксплуатации
Скачать
Случайные обсуждения