Maxwell MW-1852 BK [29/36] Беларусская

Maxwell MW-1852 BK [29/36] Беларусская
29
БЕЛАРУССКАЯ
а таксама, калі ім былі дадзены адпаведныя
і зразумелыя інструкцыі аб бяспечным
выкарыстанні прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Наглядайце за дзецьмі, каб не дапусціць
выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, выкарыстоўваныя ў
якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі або ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую
вілку і акуратна выміце яе з электрычнай разеткі.
• Не выкарыстоўвайце прыладу, калі пашкоджаны
сеткавы шнур ці вілка сеткавага шнура, калі
прылада працуе з перабоямі, а таксама пасля
яе падзення.
• Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама пасля
яго падзення звярніцеся ў найбліжэйшы
аўтарызаваны сэрвісны цэнтр.
• Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
• Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не
меней дзвюх гадзін.
Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любыя
налепкі, якія замінаюць працы прылады.
Зніміце ўпаковачны матэрыял і любыя аксэсуары
з працоўнай камеры.
Праверце цэласнасць прылады, пры наяўнасці
пашкоджанняў не карыстайцеся прыладай.
Устаноўка
Ўстанавіце ростэр на цвёрдай плоскай паверхні,
здольнай вытрымаць яго вагу і максімальную
вагу прадуктаў, якія будуць гатавацца у ростэры.
Не ўстанаўлівайце прыладу ў месцах з павышанай
вільготнасцю і высокай тэмпературай, а таксама
зблізку лёгкаўзгаральных прадметаў.
Абярыце такое месца, якое было б недаступна
для маленькіх дзяцей.
Устанавіце ростэр так, каб ад сцяны да задняй
і бакавых сценак печы заставалася адлегласць
не меней 20 см, а свабодная прастора над
ростэрам складала не меней 30 см.
Не здымайце апорныя ножкі са дна корпуса.
Не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны на
корпусе прылады.
Падключэнне ростэра да сеткі
Перад падключэннем ростэра пераканайцеся ў
тым, што працоўнае напружанне і спажываная
магутнасць адпавядаюць параметрам
электрычнай сеткі.
У пазбяганне пажару не выкарыстоўвайце
перахаднікі пры падлучэнні прылады да
электрычнай разеткі.
Падключайце ростэр да сеткавай разеткі, якая
мае надзейнае зазямленне.
Уключэнне сеткавай вілкі з кантактам зазямлення
у электрычную разетку без кантакту зазямлення
можа прывесці да ўдару электратокам.
Пракансультуйцеся з кваліфікаваным
электрыкам, калі вам не ясныя інструкцыі па
зазямленні ці існуюць сумневы ў тым, што
корпус ростэра надзейна заземлены.
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка
выкарыстоўвайце толькі 3-правадны
падаўжальнік з кантактам зазямлення на
сеткавай вілцы i разеткі.
Маркіроўка сячэння правадоў сеткавага шнура
ростэра і маркіроўка на шнуры падаўжальніка
павінны супадаць.
Сеткавы шнур i падаўжальнік не павінны звісаць
з краёў стала, дзе за шнур могуць пацягнуць
дзеці, шнур павінен быць пракладзены такім
чынам, каб пазбегнуць хаджэння па ім.
Падрыхтоўка да працы
Рашотку (8), бляху (9) i ручку (10) прамыйце
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце і старанна прасушыце.
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Уключыце прыладу ў рэжым максімальнага
нагрэву, павярнуўшы рэгулятар (2)
«ТЭМПЕРАТУРА» і ўстанавіўшы яго ў становішча
«230».
Павярніце ручку (4) «ТАЙМЕР» па гадзіннікавай
стрэлцы і ўстанавіце час працы 10-15 хвілін,
прылада пачне працу. Пра заканчэнне працы
паведаміць гукавы сігнал.
Нататка: Пры першым выкарыстанні магчыма
з’яўленне старонняга паху ад награвальнага
элемента, гэта дапушчальна.
АКСЭСУАРЫ
Рашотка (8)
Выкарыстоўвайце рашотку для падсмажвання ці
размарозкі прадуктаў. Каб прадухіліць забруджванне
ніжняга награвальнага элемента, пад рашотку
абавязкова ўстанаўлівайце бляху (9). Даставайце
рашотку з працоўнай камеры пры дапамозе ручкі
(10).
MW-1852.indd 29 13.11.2013 16:55:40