Maxwell MW-1852 BK [30/36] Беларусская

Maxwell MW-1852 BK [30/36] Беларусская
30
БЕЛАРУССКАЯ
Бляха (9)
Бляху выкарыстоўвайце для прыгатавання прадуктаў,
а таксама для аховы ніжняга награвальнага
элемента ад забруджванняў (устанаўлівайце яе пад
рашоткай (8)). Бляха (9) награваецца падчас працы,
даставайце яе з працоўнай камеры пры дапамозе
ручкі (10).
Нататка: Ручка (10) мае вялікі зачэп для бляхі (9)
i малы зачэп для рашоткі (8).
Увага! Паверхні прылады і аксэсуары моцна
награваюцца падчас працы! Карыстайцеся
кухоннымі рукавіцамі, прыхваткамі і ручкай (10).
ПРЫГАТАВАННЕ ПРАДУКТАЎ
Змясціце прадукты на рашотку (8) ці бляху (9).
Нататка: Пад ірашотку (8) абавязкова ўстанаўлівайце
бляху (9) для збору тлушчу, вадкасці ці крошак.
Зачыніце дзверцу (5).
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Устанавіце тэмпературу гатавання з дапамогай
рэгулятара (2) «ТЭМПЕРАТУРА».
Нататкі:
Невялікі аб’ём працоўнай камеры хутка
разаграваецца да ўстаноўленай тэмпературы.
Пры выпечцы хлеба, кексаў цi пірагоў
устанаўлівайце тэмпературу на 10-15oС ніжэй
той, што паказана ў рэцэпце.
З дапамогай пераключальніка (3) «ФУНКЦЫІ»
абярыце неабходны рэжым працы:
– размарозка (уключана толькі абдзіманне
паветрам);
грыль/канвекцыя (уключаны верхні
награвальны элемент і абдзіманне);
смажанне/канвекцыя (уключаны ніжні
награвальны элемент і абдзіманне);
– смажанне/грыль/канвекцыя (уключаны два
награвальных элемента і абдзіманне).
З дапамогай кнопкі (4) «ТАЙМЕР» устанавіце час
прыгатавання. Для ўстаноўкі часу прыгатавання
павярніце ручку (4) «ТАЙМЕР» направа, ростэр
будзе працаваць ў рэжыме прыгатавання, а
індыкатар (1) будзе свяціцца. Па заканчэнні
зададзенага часу прылада адключыцца, пра што
паведаміць гукавы сігнал, індыкатар (1) загасне.
Нататкі:
Для ўстаноўкі працягласці прыгатавання меней
7 хвілін варта павярнуць ручку (4) направа
да пазнакі «20», затым налева, устанавіўшы
неабходную працягласць працы.
Час прыгатавання залежыць ад вагі, якасці і
таўшчыні выкарыстованых прадуктаў, таму
ўстанаўлівайце самую кароткую працягласць
прыгатавання, а затым пры неабходнасці можна
павялічыць час прыгатавання.
Для ўключэння функцыi працяглага прыгатавання
ростэра ў рэжыме пастаяннай працы усталюйце
ручку (4) «ТАЙМЕР» у становішча
. Ростэр
будзе працаваць датуль, пакуль вы яго не
выключыце. Для адключэння ростэра ўстанавіце
ручку (4) «ТАЙМЕР» у становішча выключана
«ВЫКЛ.».
Нататка: Індыкатар, які свеціцца (1), сведчыць пра
тое, што прылада ўключана (рэжым прыгатавання).
Увага! Не пакідайце працуючую прыладу без
нагляду і сачыце за працэсам прыгатавання.
Пасля завяршэння прыгатавання выключце
прыладу і дастаньце вілку сеткавага шнура з
разеткі.
Адкрыйце дзверцу (5), асцярожна дастаньце
прадукты, выкарыстоўваючы кухонныя рукавіцы,
прыхваткі ці ручку (10).
Дайце прыладзе астыць і правядзіце яе чыстку.
Чыстка і догляд
• Перад чысткай выключыце ростэр і выцягніце
вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
• Не дапушчайце траплення вільгаці на панэль
кіравання. Знешнія паверхні корпуса працірайце
вільготнай сурвэткай, пасля чаго вытрыце
насуха.
• Трымайце працоўную камеру печы ў чысціні.
Калі на сценках прылады засталіся кавалачкі
прадуктаў ці падцёкі, удаліце іх вільготнай
сурвэткай.
• Пры моцным забруджванні працоўнай камеры
можна выкарыстоўваць мяккі мыйны сродак.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі ўнутраных і
вонкавых паверхняў печы абразіўныя мыйныя
сродкі i драцяныя шчоткі. Цвёрдыя сродкі
драпаюць шкляную дзверцу, ў выніку чаго яна
можа разбіцца.
• Трымайце дзверцу ростэра ў чысціні. Не
дапушчайце збірання крошак і кавалачкаў
прадуктаў паміж дзверцай і пярэдняй панэллю
печы.
• Сачыце за тым, каб вада ці мыйны сродак не
патрапілі ў адтуліны, прызначаныя для адводу
паветра і пары.
• Не выкарыстоўвайце паравую чыстку працоўнай
камеры.
• Сачыце за чысцінёй награвальных элементаў,
забруджванні ўдаляйце вільготнай тканінай.
• Рэгулярна чысціце ад пылу і бруду
вентыляцыйныя адтуліны на корпусе печы,
для ачысткі вентыляцыйных адтулін можна
выкарыстоўваць пыласос з адпаведнай
насадкай.
• Рашотку (8), бляху (9) i ручку (10) мыйце цёплай
вадой з нейтральным мыйным сродкам.
Захоўванне
• Правядзіце чыстку прылады перад тым, як
прыбраць яе на захоўванне.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
MW-1852.indd 30 13.11.2013 16:55:41