Maxwell MW-2356 R [19/28] Беларусская

Maxwell MW-2356 R [19/28] Беларусская
19
БЕЛАРУССКАЯ
НАБОР ДЛЯ ЎКЛАДКІ
Прылада прызначана для ўкладкі сухіх ці
злёгку вільготных валасоў.
АПІСАННЕ
1. Ручка трымальніка насадак
2. Пераключальнік рэжымаў працы «0/1/2»
3. Індыкатар працы
4. Фіксатар насадак
5. Месца ўстаноўкі насадкі
Насадкі
6. Падстаўка
7. Ручка заціску
8. Абцугі Ø13 мм
9. Абцугі Ø16 мм
10. Насадка-расчоска на абцугі Ø16 мм
11. Абцугі Ø19 мм
12. Насадка-расчоска на абцугі Ø19 мм
13. Абцугі Ø25 мм
14. Спіральная насадка на абцугі Ø25 мм
15. Насадка 2-у-1 для выпроствання валасоў/
ўкладкі «гафрэ»
16. Працоўныя пласціны
17. Пераключальнік «выпрамнік/гафрэ»
УВАГА!
Нельга выкарыстоўваць гэту прыладу
блізка ад ёмістасцяў з вадой (такіх як
ванна, басейн і да г.д.).
Адразу пасля выкарыстання прылады
ў ванным пакоі адключыце яе ад
электрычнай сеткі, выцягнуўшы вілку
сеткавага шнура з электрычнай разеткі,
бо блізкасць вады ўяўляе небяспеку, нават
у тых выпадках, калі прылада выключана
выключальнікам.
Для дадатковай аховы ў ланцуг сілкавання
ваннага пакоя мэтазгодна ўстанавіць
прыладу ахоўнага адключэння (ПАА) з
намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА; для ўстаноўкі трэба
звярнуцца да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўдную інструкцыю
і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот
з прыладай можа прывесці да яе паломкі,
прычынення шкоды карыстачу ці яго
маёмасці.
Каб пазбегнуць рызыкі паражэння
электрычным токам прытрымлівайцеся
ніжэйпералічаных правіл бяспекі.
• Перад уключэннем пераканайцеся ў
тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню
прылады.
• Не ўключайце прыладу ў месцах, дзе
распыляюцца аэразолі ці выкарыстоўваюцца
лёгкаўзгаральныя вадкасці.
• Наносіце лак на валасы толькі пасля
мадэлявання прычоскі.
• Пры эксплуатацыі прылады рэкамендуецца
разматаць сеткавы шнур на ўсю яго
даўжыню.
• Сеткавы шнур не павінен:
датыкацца да гарачых прадметаў,
апускацца ў ваду,
працягвацца праз вострыя канты мэблі,
выкарыстоўвацца ў якасці ручкі для
пераносу прылады.
• Не дакранайцеся да прылады, да сеткавага
шнура ці да вілкі сеткавага шнура мокрымі
рукамі.
• Перыядычна правярайце цэласнасць
сеткавага шнура.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавай
вілкі ці сеткавага шнура, калі прылада
працуе з перабоямі, а таксама пасля
падзення прылады. Па ўсіх пытаннях
рамонту звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Не выкарыстоўвайце прыладу падчас
прыняцця ванны.
• Не кладзіце і не захоўвайце прыладу ў
месцах, дзе яна можа зваліцца ў ванну ці
ракавіну, напоўненую вадой; не апускайце
корпус прылады, сеткавы шнур ці вілку
сеткавага шнура ў ваду ці ў любую іншую
вадкасць.
• Калі прылада звалілася ў ваду, неадкладна
выцягніце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі, і толькі пасля гэтага можна
дастаць прыладу з вады.
• Ніколі не пакідайце прыладу, якая працуе,
без нагляду.
• Не выкарыстоўвайце прыладу, калі вы
знаходзіцеся ў сонным стане.
• Не выкарыстоўвайце прыладу для ўкладкі
мокрых валасоў ці сінтэтычных парыкоў.
MW-2356.indd 19 05.02.2014 17:18:54
Скачать