Maxwell MW-3704 VT [31/40] Беларусская
![Maxwell MW-3704 VT [31/40] Беларусская](/views2/1100126/page31/bg1f.png)
31
БЕЛАРУССКАЯ
АДПАРВАЛЬНІК
Інструкцыя па эксплуатацыі
Адпарвальнік Maxwell MW-3704 прызначаны
для далікатнага разгладжвання складак на
адзежы ці прадметах інтэр’еру за мінімальную
колькасць часу, пры гэтым невялікія габарыты
адпарвальніка не патрабуюць шмат месца
для яго захоўвання.
Апісанне
1. Адтуліны для выйсця пары
2. Кнопка падачы пары
3. Вечка залівачнай адтуліны
4. Рэзервуар для вады
5. Насадка-шчотка
6. Індыкатар укл./выкл. награвальнага
элемента
Ўвага!
Для дадатковай аховы мэтазгодна ў ланцугі
сілкавання ўстанавіць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі
электрапрыбора ўважліва прачытайце
сапраўдную інструкцыю і захавайце яе
для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа
прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды
карыстачу ці яго маёмасці.
• Перад першым уключэннем адпарвальніка
пераканайцеся ў тым, што напружанне
электрычнай сеткі адпавядае працоўнаму
напружанню прылады.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прылады да электрычнай
разеткі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыбор
па-за памяшканнямі.
• Устанаўлівайце адпарвальнік вертыкальна
на роўнай вільгацеўстойлівай паверхні,
не кладзіце яго гарызантальна і не
пераварочвайце.
• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся
ў тым, што ён не пашкоджаны. Калі вы
выявілі пашкоджанне сеткавага шнура, не
карыстайцеся адпарвальнікам.
• Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі
мэблі. Пазбягайце пашкоджання ізаляцыі
сеткавага шнура.
• Выкарыстоўвайце толькі тую насадку, якая
ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Не ўключайце прыбор без вады.
Адключайце прыладу, як толькі ў
рэзервуары скончылася вада.
• Падчас працы трымайце адпарвальнік
вертыкальна і не пераварочвайце яго.
• Залівайце ў рэзервуар толькі чыстую
ваду, рэкамендуецца выкарыстоўваць
ваду, якая прайшла дадатковую ачыстку
бытавымі фільтрамі. Не выкарыстоўвайце
газіраваную ваду і парфумерныя дадаткі.
• Кожны раз перад чысткай адпарвальніка
ці перад тым як наліць ці выліць ваду з
рэзервуара, а таксама ў тым выпадку, калі
вы не карыстаецеся прыладай, прыбор
варта адключыць ад электрычнай сеткі.
• Не зачыняйце адтуліны для выйсця пары
і не ўстаўляйце ў іх староннія прадметы.
• Каб пазбегнуць атрымання апёкаў
трымайце адпарвальнік у руцэ на ўзроўні
кнопкі падачы пары, паколькі верхняя
частка корпуса адпарвальніка моцна
награваецца падчас працы.
• Падчас працы адпарвальніка сцеражыцеся
атрымання апёкаў гарачай парай, якая
выходзіць з адтулін для выйсця пары.
• Выкарыстоўвайце прыбор строга па
прызначэнні. Ніколі не адпарвайце адзежу,
надзетую на чалавека, бо тэмпература
пары, якая выходзіць, вельмі высокая.
Заўсёды вешайце адзежу толькі на плечкі.
• Нельга накіроўваць адпарвальнік на
людзей, жывёл, расліны, а таксама на
мэблю, электрапрыборы, кнігі і любыя
прадметы, якія могуць быць пашкоджаныя
гарачай парай.
MW-3704.indd 31 05.11.2013 11:11:56
Содержание
- Mw 3704 vt 1
- Отпариватель 1
- Русский 4
- Русский 5
- Русский 6
- Русский 7
- English 8
- English 9
- English 10
- Deutsch 11
- Deutsch 12
- Deutsch 13
- Deutsch 14
- Қазақша 15
- Қазақша 16
- Қазақша 17
- Қазақша 18
- Română 19
- Română 20
- Română 21
- Română 22
- Český 23
- Český 24
- Český 25
- Český 26
- Україньский 27
- Україньский 28
- Україньский 29
- Україньский 30
- Беларусская 31
- Беларусская 32
- Беларусская 33
- Беларусская 34
- O zbekcha 35
- O zbekcha 36
- O zbekcha 37
- O zbekcha 38
Похожие устройства
- LG 32LB580V Инструкция по эксплуатации
- M-Way MD-002 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3703 B Инструкция по эксплуатации
- Iconbit Movie3D IPTV Инструкция по эксплуатации
- M-Way MD-007 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3702 VT Инструкция по эксплуатации
- M-Way MD-001H Инструкция по эксплуатации
- Zelmer 619.5 Green Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3708 BD Инструкция по эксплуатации
- Dyson DC45 Animal Pro Инструкция по эксплуатации
- Reellex TAB-701 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3701 VT Инструкция по эксплуатации
- Reellex TAB-702 Инструкция по эксплуатации
- Dyson DC45 Up Top Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3056 B Инструкция по эксплуатации
- Reellex TAB-703 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3055 B Инструкция по эксплуатации
- Electrolux EWH 80 AXIOmatic Инструкция по эксплуатации
- Reellex TAB-704 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-3054 G Инструкция по эксплуатации
Скачать
Случайные обсуждения