Maxwell MW-3704 VT [32/40] Беларусская

Maxwell MW-3704 VT [32/40] Беларусская
32
БЕЛАРУССКАЯ
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы
шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
• Не датыкайцеся да корпуса прыбора і да
вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Не пакідайце прыбор, які ўключаны ў
электрычную сетку, без нагляду.
• Рэгулярна праводзьце чыстку
адпарвальніка.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
прыбор у якасці цацкі і не дазваляйце
дзецям дакранацца да корпуса прыбора
і сеткавага шнура падчас працы
адпарвальніка.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8
гадоў.
• Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з
абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай, толькі ў тым
выпадку, калі яны знаходзяцца пад
наглядам асобы, якая адказвае за іх
бяспеку, і калі ім былі дадзены адпаведныя
і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Устанаўліваць і здымаць насадку-шчотку
можна толькі пасля поўнага астывання
прылады.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі,
ніколі не тузайце за сеткавы шнур,
вазьміцеся за сеткавую вілку і акуратна
выцягніце яе з разеткі.
• Не разбірайце прыбор самастойна, у
выпадку выяўлення няспраўнасці, а
таксама пасля падзення прыбора трэба
звярнуцца ў найбліжэйшы аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Прызначэнне прылады
Адпарвальнік можна выкарыстоўваць для
любых тыпаў тканін і для разгладжвання
складак на адзежы. Калі вы сумняваецеся
ў магчымасці выкарыстання адпарвальніка
для вызначанага тыпу тканіны ці адзежы,
кіруйцеся дадзенымі ярлыка на вырабе.
Калі падобная інфармацыя адсутнічае,
паспрабуйце адпарыць тканіну з вываратнага
боку.
Адпарваючы такія тканіны, як шоўк ці вельвет,
трымайце адпарвальнік на некаторай
адлегласці ад выраба.
Выкарыстоўвайце насадку-шчотку (5) для
выдалення з тканіны варсінак ці нітак.
Перад першым выкарыстаннем
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
Распакуйце прыладу, зніміце любыя
наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
Пераканайцеся ў тым, што працоўнае
напружанне прылады адпавядае
напружанню электрасеткі.
Пратрыце корпус адпарвальніка злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце
насуха.
Адкрыйце вечка залівачнай адтуліны (3),
запоўніце рэзервуар (4) вадой (мал. 3) і
шчыльна зачыніце вечка (3). Кроплі вады
на корпусе варта сцерці з дапамогай сухой
тканіны.
Устаўце влку сеткавага шнура ў
электрычную разетку, пры гэтым
загарыцца індыкатар (6).
Прылада гатова да выкарыстання, калі
індыкатар (6) загасне.
Вазьміце адпарвальнік у руку і трымайце
яго на ўзроўні кнопкі падачы пары (2).
Для падачы пары націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (2).
Для ачысткі паравой камеры накіруйце
пару, якая выходзіць, напрыклад,
на кухонны ручнік і паспрабуйце яго
разгладзіць.
MW-3704.indd 32 05.11.2013 11:11:57