Vitek VT-1167 [35/44] Беларускi

Vitek VT-1167 [35/44] Беларускi
35
Беларускi
ІМБРЫЧАК
АПІСАННЕ
1. Сеткаваты фільтр
2. Вечка
3. Клавіша адкрыцця вечка
4. Дысплей
5. Кнопка «Падагрэў»
6. Кнопка выбару тэмпературы нагрэву
7. Кнопка «Кіпячэнне»
8. Кнопка «Чыстая вада»
9. Ручка
10. Корпус
11. Шкала ўзроўня вады
12. Падстаўка
13. Месца намотвання сеткавага шнура
Увага!
Для дадатковай абароны ў сеткі сілкавання
мэтазгодна ўсталяваць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўсталёўкі ПАА звярніцеся да адмыслоўца.
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем электрычнага
імбрычка ўважліва прачытайце кіраўніцтва
па эксплуатацыі. Захоўвайце дадзенае
кіраўніцтва на працягу ўсяго тэрміна
эксплуатацыі імбрычка.
• Выкарыстоўвайце прыладу строга па
прызначэнні ў адпаведнасці з кіраўніцтвам
па эксплуатацыі.
• Пераканайцеся, што працоўная
напруга імбрычка адпавядае напрузе ў
электрычнай сетцы.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
падлучайце яе ў разетку, якая мае
надзейны кантакт зазямлення.
• У пазбяганне рызыкі ўзнікнення пажару
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падлучэнні імбрычка да электрычнай сеткі.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак у ванных
пакоях. Не карыстайцеся імбрычкам
зблізку басейнаў ці іншых ёмістасцяў,
напоўненых вадой.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак па-за
памяшканняў.
• Не бярыцеся мокрымі рукамі за корпус,
ручку імбрычка ці за вілку сеткавага шнура.
• Не пакідайце ўключаны імбрычак без
нагляду.
• Стаўце імбрычак на роўную і ўстойлівую
паверхню, не стаўце імбрычак на край
стала.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што
імбрычак усталяваны на падстаўцы без
перакосаў.
• Выкарыстоўвайце толькі тую падстаўку,
якая ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Не дапушчайце, каб сеткавы шнур
звешваўся са стала, а таксама сачыце,
каб ён не дакранаўся гарачых паверхняў.
Даўжыню сеткавага шнура можна
рэгуляваць, намотваючы яго на падстаўку.
• Не ўключайце імбрычак без вады.
• Не налівайце ваду ў імбрычак, які стаіць на
падстаўцы.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак без фільтра
ці з няшчыльна зачыненым вечкам.
• Выкарыстоўвайце імбрычак толькі
для кіпячэння вады, забараняецца
падаграваць ці кіпяціць іншыя вадкасці.
• Сачыце, каб узровень вады ў імбрычку не
быў ніжэй мінімальнай адзнакі ці вышэй
максімальнай адзнакі. Пры перавышэнні
максімальнай адзнакі кіпячая вада можа
выплюхнуцца падчас кіпячэння.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак у
непасрэднай блізкасці ад крыніц цяпла ці
адкрытага полымя.
• Не адкрывайце вечка імбрычка падчас
кіпячэння вады.
• У пазбяганне апёку парай не нахіляйцеся
над носікам працуючага імбрычка.
• Не датыкайцеся да гарачых паверхняў
корпуса імбрычка, бярыцеся толькі за
ручку.
• Будзьце асцярожныя пры пераносе
імбрычка, напоўненага кіпенем.
• Забараняецца здымаць працуючы
імбрычак з падстаўкі. Калі паўстала
неабходнасць зняць імбрычак, адключыце
яго і зніміце з падстаўкі.
• У пазбяганне ўдару электрычным токам не
апускайце імбрычак і яго падстаўку ў ваду
ці любыя іншыя вадкасці.
• Не змяшчайце імбрычак і падстаўку ў
посудамыйную машыну.
• Імбрычак павінен быць адключаны
ад сеткі, калі вы ім не карыстаецеся, а
таксама перад чысткай.
35
VT-1167 IM.indd 35 04.04.2012 12:53:44
Скачать
Случайные обсуждения

Ответы 1

Як включити
3 года назад