Vitek VT-1167 [36/44] Беларускi

Vitek VT-1167 [36/44] Беларускi
36
Беларускi
• Вымаючы вілку сеткавага шнура з разеткі,
не цягніце за сеткавы шнур, а трымайцеся
за вілку.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
без нагляду поліэтыленавыя пакеты,
выкарыстоўваныя ў якасці пакавання.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці плёнкай.
Небяспека ўдушша!
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць
імбрычак у якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобай, якае адказвае за іх бяспеку, ім
не дадзены адпаведныя і зразумелыя
ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Перыядычна правярайце стан ізаляцыі
сеткавага шнура і вілкі сеткавага шнура.
• Не карыстайцеся імбрычкам пры наяўнасці
бачных пашкоджанняў ці ў выпадку яго
праходжання.
• Забараняецца самастойна рамантаваць
прыладу. Пры выяўленні няспраўнасцяў
адключыце прыладу ад сеткі і зверніцеся
ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
ПОБЫТАВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Перад першым выкарыстаннем
• Выміце імбрычак з пакавання.
• Пераканайцеся, што працоўная
напруга прылады адпавядае напрузе ў
электрасеткі.
Нататка: Пасля транспартавання ці захоўваня
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не менш дзвюх гадзін.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку, пры гэтым вы
пачуеце гукавы сігнал, загарыцца
падсвятленне дысплея (4), на кароткі
час загарыцца падсвятленне шкалы (11)
і кнопак кіравання (5-8), а на дысплеі
адлюструецца бягучая тэмпература
ўсярэдзіне імбрычка.
• Для напаўнення імбрычка вадой зніміце
яго з падстаўкі (12), адкрыйце вечка
імбрычка (2), націснуўшы на клавішу
адкрыцця вечка (3).
• Напоўніце імбрычак вадой да максімальнай
адзнакі на шкале ўзроўня вады (11),
зачыніце вечка (2), усталюйце імбрычак на
падстаўку (12). Пераканайцеся, што вечка
імбрычка (2) шчыльна зачынена.
• Уключыце імбрычак, націснуўшы на кнопку
(7), пры гэтым загарыцца падсвятленне
гэтай кнопкі і ўключыцца падсвятленне
шкалы ўзроўня вады (11).
• Калі вада закіпіць, імбрычак аўтаматычна
адключыцца, прагучаць 5 гукавых
сігналаў, дэкаратыўнае падсвятленне
шкалы ўзроўня вады загасне. Зліце ваду
і паўтарыце працэдуру кіпячэння вады 2-3
разу.
Нататка:
• Пры выкарыстанні імбрычка
пераканайцеся, што вечка (2) шчыльна
зачынена.
• Перад здыманнем імбрычка з падстаўкі
пераканайцеся, што імбрычак адключаны.
Эксплуатацыя імбрычка
Засцерагайце імбрычак ад падзенняў і
ўдараў па корпусе, асабліва пры напаўненні
імбрычка вадой.
Нататка: На зваротным боку падстаўкі (12)
маецца месца для намотвання сеткавага
шнура (13). Падбярыце аптымальную
даўжыню сеткавага шнура, склаўшы яго
адпаведным чынам.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку,
пры гэтым вы пачуеце гукавы сігнал,
загарыцца падсвятленне дысплея (4),
на кароткі час загарыцца падсвятленне
шкалы (11) і кнопак кіравання (5-8),
а на дысплеі адлюструецца бягучая
тэмпература ўсярэдзіне імбрычка.
• Для напаўнення імбрычка вадой зніміце
яго з падстаўкі (12), адкрыйце вечка
імбрычка (2), націснуўшы на клавішу
адчынення вечка (3).
• Усталюйце напоўнены імбрычак на
падстаўку (12) як вам зручна, бо яна
дазваляе круціць прыладу на 360°.
VT-1167 IM.indd 36 04.04.2012 12:53:44
Скачать
Случайные обсуждения

Ответы 1

Як включити
3 года назад