Maxwell MW-1916BK [44/55] Беларускi

Maxwell MW-1916BK [44/55] Беларускi
44
БЕЛАРУСКI
Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі не цягніце за шнур, трымайцеся за вілку
сеткавага шнура рукой.
Не бярыцеся мокрымі рукамі за вілку сеткавага шнура.
Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай блізкасці ад кухоннай ракавіны і не
падвяргайце яе ўздзеянню вільгаці.
У пазбяганне ўдару электрычным токам не апускайце сеткавы шнур, вілку сеткавага
шнура ці саму прылада ў ваду ці любыя іншыя вадкасці. Пры падзенні прылады ў
ваду, НЕ ДАТЫКАЙЦЕСЯ да прылады, неадкладна адключыце яе ад электрасеткі. Для
праверкі і аднаўлення працаздольнасці прылады трэба звярнуцца ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Будзьце асцярожныя: падчас працы посуд можа моцна награвацца, не дакранайцеся да
гарачых паверхняў.
Не стаўце пусты посуд на ўключаную індукцыйную плітку.
У пазбяганне няшчасных выпадкаў сачыце, каб паміж посудам і індукцыйнай пласцінай
не было паперы, тканіны ці алюмініевай фальгі.
Металічныя прадметы, такія як нажы, вілкі, лыжкі і вечкі, не варта класці на паверхню
фаерачнай панэлі, бо яны могуць нагрэцца.
Не стаўце індукцыйную плітку на дыван ці абрус, бо гэта можа перашкодзіць вентыляцыі
і прывесці да перагрэву прылады.
Не падагравайце ежу ў герметычных кантэйнерах, такіх як кансервавыя банкі, бо гэта
можа прывесці да іх выбуху.
Не дакранайцеся да гарачай шклакерамічнай паверхні! Падчас працы прылады яна не
награваецца, але яе награвае гарачы посуд, усталяваны на плітку.
Не перасоўвайце прыладу, пакуль яна цалкам не астыне.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці плёнкай. Небяспека
ўдушша!
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць плітку ў якасці цацкі.
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
Асобы, якія маюць кардыёстымулятар, не павінны знаходзіцца на адлегласці
бліжэй 60 см ад індукцыйнай пліткі падчас яе працы.
Перыядычна правярайце цэласнасць ізаляцыі сеткавага шнура.
Калі шклакерамічная паверхня пліткі пашкоджана, адключыце прыладу для прадухілення
паражэння электрычным токам.
Не дапушчайце траплення якіх-небудзь старонніх прадметаў праз вентыляцыйныя
адтуліны ў корпусе прылады, гэта можа пацягнуць за сабой узгаранне прылады і
паражэнне электрычным токам. Калі гэта адбылося, неадкладна адлучыце прыладу ад
сеткі і перад далейшым яе выкарыстаннем звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці сеткавага
шнура, калі яна працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце
MW-1916.indd 44 23.04.2012 12:08:56

Содержание