Maxwell MW-1916BK [45/55] Беларускi

Maxwell MW-1916BK [45/55] Беларускi
45
БЕЛАРУСКI
самастойна рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ПОБЫТАВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Размяшчэнне індукцыйнай пліткі
Размяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай, цеплаўстойлівай паверхні, здольнай
вытрымаць вагу прылады і вагу гатуемых прадуктаў, сачыце за тым, каб доступ да
электрасеткавай разеткі быў вольны.
Забараняецца ўсталёўваць прыладу побач з духоўкамі, халадзільнікамі, мікрахвалевымі
печамі, посудамыйнымі і пральнымі машынамі і іншымі прыладамі з металічнымі
паверхнямі, бо гэта можа негатыўна паўплываць на працу прылады.
Не выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з павышанай вільготнасцю, а таксама зблізку
лёгкаўзгаральных прадметаў і рэчываў.
Для правільнага функцыянавання прылады неабходна добрая вентыляцыя, забяспечце
вольную прастору не менш 10-15 см вакол прылады.
Пераканайцеся, што сеткавы шнур не мае пашкоджанняў і не праходзіць праз гарачыя
ці вострыя паверхні.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці да кухонных шаф і паліц.
Не перасоўвайце прыладу, калі яна цалкам не астыла, ці калі на ёй знаходзіцца посуд.
Прыдатны і непрыдатны посуд для прыгатавання ежы
Карыстайцеся посудам з чыгуну, сталі (эмаляванай сталі), посудам з ферамагнітным дном
ці адмысловым посудам для індукцыйных пліт. Посуд з алюмінія, медзі, цеплатрывалага
шкла і іншых немагнітных матэрыялаў не падыходзіць для прыгатавання на індукцыйнай
плітцы. Больш падрабязна з прыдатным і непрыдатным посудам можна азнаёміцца на
малюнку, прыведзеным ніжэй:
MW-1916.indd 45 23.04.2012 12:08:56

Содержание