Maxwell MW-1156 W [24/32] Беларусская
![Maxwell MW-1156 W [24/32] Беларусская](/views2/1099005/page24/bg18.png)
24
БЕЛАРУССКАЯ
– Будзьце асабліва ўважлівыя, калі паблізу ад
працуючай прылады знаходзяцца дзеці,
малодшыя за 8 гадоў, ці асобы з абмежаванымі
магчымасцямі.
– Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
– Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, і людзі з
абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай толькі ў тым выпадку,
калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным выкарыстанні.
– Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Пры ўзнікненні няспраўнасцяў
звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
– Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
– Каб пазбегнуць паражэння электрычным токам
ці ўзгарання, не апускайце корпус прылады,
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці. Калі прылада звалілася
ў ваду:
– не дакранайцеся да вады;
– неадкладна выцягніце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі, і толькі пасля гэтага
можна дастаць прыладу з вады;
– звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр для агляду ці рамонту
прылады.
• Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных
для дзяцей, малодшых за 8 гадоў.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры хатняй тэмпературы не
меней дзвюх гадзін.
• Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
цёплай вадой з нейтральным мыйным
сродкам насадку-блэндар (1), венца (9), нож-
здрабняльнік (6), мерную шклянку (10) і чару
чопера (5).
• Маторны блок (2), рэдуктар венца (8) і
вечка-рэдуктар (7) пратрыце мяккай, злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце
насуха.
Увага!
– Не апускайце маторны блок (2), рэдуктар
венца (8), вечка-рэдуктар (7), сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
– Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Працягласць працы
• Працягласць бесперапыннай працы з
насадкамі не павінна перавышаць 30 секунд.
• Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак
не меней 3-5 хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай і ўстаноўкай
насадак, пераканайцеся ў тым, што вілка
сеткавага шнура не ўстаўлена ў разетку.
– Далучыце насадку-блэндар (1) да маторнага
блока (2), сумясціўшы пазнаку ▼ на маторным
блоку (2) з пазнакай
на насадцы (1) і
павярніце яго супраць гадзіннікавай стрэлкі
да ўпора. У зафіксаваным становішчы пазнака
▼ на маторным блоку (2) павінна супадаць з
пазнакай
на насадцы-блэндары (1).
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
• Пагрузіце насадку-блэндар (1) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць.
– Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (3). Выкарыстоўвайце дадзены рэжым
працы для змешвання вадкіх прадуктаў.
• Пры націску і ўтрыманні кнопкі (4) прылада
ўключыцца на максімальных абаротах.
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
сумеснай апрацоўкі вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Нататкі:
– Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прылады. Аб’ём прадуктаў, якія
перапрацоўваюцца, не павінен перавышаць
2/3 ад аб’ёму ёмістасці, у якой яны
перапрацоўваюцца.
– Перад пачаткам працэсу драбнення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць лупіну з садавіны,
выдаліць неядомыя часткі, такія як костачкі, і
парэзаць садавіну кубікамі памерам каля 2х2 см.
• Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выцягніце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі і адключыце насадку-блэндар (1),
павярнуўшы яе па гадзіннікавай стрэлцы такім
чынам, каб пазнака ▼ на маторным блоку (2)
была насупраць пазнакі
.
Увага!
• Забараняецца здымаць насадку-блэндар
(1) падчас працы.
• Каб не пашкодзіць лёзы, не перапрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як крупы,
рыс, прыправы, кава, сыр, замарожаныя
прадукты.
MW-1156.indd 24 15.01.2014 9:16:10
Содержание
- Русский 3
- Русский 4
- Русский 5
- Русский 6
- English 7
- English 8
- English 9
- English 10
- Deutsch 11
- Deutsch 12
- Deutsch 13
- Deutsch 14
- Қазақша 15
- Қазақша 16
- Қазақша 17
- Қазақша 18
- Україньский 19
- Україньский 20
- Україньский 21
- Україньский 22
- Беларусская 23
- Беларусская 24
- Беларусская 25
- Беларусская 26
- O zbekcha 27
- O zbekcha 28
- O zbekcha 29
- O zbekcha 30
Похожие устройства
- Polaris PCF 15 Инструкция по эксплуатации
- Samsung UE46ES6710S Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1155 W Инструкция по эксплуатации
- Polaris PSF 40RC Extra Инструкция по эксплуатации
- Samsung UE46ES6100W Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1154 W Инструкция по эксплуатации
- Polaris PSF 40RC Sensor Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1152 W Инструкция по эксплуатации
- Samsung UE46ES6800S Инструкция по эксплуатации
- Hotpoint-Ariston OL 1038 LI S RFH Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1151 W Инструкция по эксплуатации
- Elica Funny IX/A/60 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1465 G Инструкция по эксплуатации
- Elica Funny IX/A/90 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1464 BN Инструкция по эксплуатации
- Elica Repper IX/A/90 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1459 PK Инструкция по эксплуатации
- Elica Repper IX/A/60 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1459 G Инструкция по эксплуатации
- Elica Mia IX/A/60 Инструкция по эксплуатации