Maxwell MW-1261 ST [24/32] Беларусская

Maxwell MW-1261 ST [24/32] Беларусская
24
БЕЛАРУССКАЯ
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання,
без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Не разбірайце прыбор самастойна, у
выпадку выяўлення няспраўнасці, а таксама
пасля падзення прылады звярніцеся ў
найбліжэйшы аўтарызаваны сэрвісны
цэнтр.
• Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
АСАБЛІВАСЦІ МЯСАРУБКІ
Функцыя зваротнага кручэння шнэка
«REV» (рэверс) дадзеная функцыя
прызначана для выдалення затораў, якія
ўтварыліся падчас перапрацоўкі прадуктаў.
Латок для прадуктаў забяспечвае зручнае
размяшчэнне прадуктаў падчас іх перапрацоўкі.
Тры рашоткі з адтулінамі рознага памеру
прызначаны для розных ступеняў драбнення
прадуктаў.
Адмысловае прыладдзе насадкі для
набівання калбасак і падрыхтоўкі «кеббе».
ЎВАГА!
• Перад падключэннем да электрычнай
сеткі пераканайцеся ў тым, што прылада
выключана.
• Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што яно ачышчана
ад ўсіх костак і лішкаў тлушчу.
• Забараняецца прапіхваць прадукты якімі-
небудзь староннімі прадметамі ці пальцамі
рук, карыстайцеся толькі штурхачом (1),
які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Ні ў якім разе не апускайце корпус
мясасечкi ў ваду ці ў іншыя вадкасці.
• Падчас выкарыстання насадак «кеббе»
(16, 17) нельга ўстанаўліваць рашоткі (10,
11, 12) і крыжападобны нож (14).
• Не спрабуйце перапрацоўваць мясасечкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
• Каб пазбегнуць утварэння затораў, не
прыкладайце празмерных намагянняў,
праталківаючы мяса.
• Калі які-небудзь цвёрды кавалак, які
захраснуў, прыводзіць да прыпынку
кручэння шнэка і нажа, неадкладна
выключыце прыладу і, перад тым як
працягваць працу, ачысціце затор,
выкарыстоўваючы функцыю ўключэння
адваротнага кручэння шнэка (REV).
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАСЕЧКІ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў зімовых (халодных) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
• Дастаньце мясасечку і ачысціце ад ўсіх
пакавальных матэрыялаў, пратрыце
корпус вільготнай тканінай.
• Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай
вадой з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце і перад зборкай старанна
прасушыце.
• Перад першым уключэннем
пераканайцеся, што напружанне ў
электрычнай сетцы адпавядае працоўнаму
напружанню прылады.
АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ПРАЦЫ З
МЯСАРУБКАЙ
• Мясасечка прызначана для перапрацоўкі
прадуктаў і прыгатавання паўфабрыкатаў
толькі ў хатніх умовах.
• Збярыце прыладу і ўстанавіце яе на роўнай
сухой паверхні.
• Пераканайцеся ў тым, што вентыляцыйныя
адтуліны на корпусе не заблакіраваны.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку.
• Пастаўце пад галоўку мясасечкі (3)
адпаведны посуд.
• Пераканайцеся ў тым, што мяса цалкам
адтала, выдаліце лішкі тлушчу і ўсе косткі,
парэжце мяса на кубікі ці палоскі такога
памеру, каб яны свабодна праходзілі ў
адтуліну латка (2).
• Уключыце прыладу, націснуўшы на кнопку
(7) «ON/OFF».
• Не спяшаючыся прапіхвайце мяса
ў раструб галоўкі мясасечкі (8) пры
дапамозе штурхача (1).
• Выкарыстоўвайце падчас працы толькі той
штурхач (1), які ўваходзіць у камплект.
MW-1261.indd 24 23.01.2014 12:33:44
Скачать