Vitek VT-1680 [37/52] Беларускi

Vitek VT-1680 [37/52] Беларускi
37
БЕЛАРУСКI
Посуд
Выкарыстанне ў
мікрахвалевай печы
Гарачатрывалае шкло Так
Не гарачатрывалае шкло Не
Гарачатрывалая кераміка Так
Пластыкавы посуд для мікрахвалевай печы Так
Харчовая папера Так
Металічны паднос Не
Металічная рашотка Не
Алюмініевая фальга і кантэйнеры з фальгі Не
УКАЗАННІ ПА ЗАЗЯМЛЕННІ ПЕЧЫ
Мікрахвалевая печ павінна быць надзейна заземлена. У выпадку якога-небудзь
замыкання зазямленне змяншае рызыку ўдару электратокам, бо адбудзецца адток
току па зазямляльным провадзе. У мікрахвалевай печы выкарыстоўваюцца сеткавы
кабель з зазямляльным провадам і сеткавая вілка з кантактам зазямлення. Вілка
падлучаецца да сеткавай разеткі, якая таксама павінна мець кантакт зазямлення.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: выкарыстанне вілкі з кантактам зазямлення, уключанай у разетку
без зазямлення, можа прывесці да рызыкі ўдару электратокам. Пракансультуйцеся
з кваліфікаваным электрыкам, калі вам не ясныя інструкцыі па зазямленні ці існуюць
сумневы, што мікрахвалевая печ надзейна заземлена.
У мэтах прадухілення заблытвання сеткавага кабеля мікрахвалевая печ забяспечана
кароткім сеткавым кабелем.
Пры неабходнасці выкарыстання падаўжальніка выкарыстоўвайце толькі 3-правадны
падаўжальнік з кантактам зазямлення на сеткавай вілцы і разетцы.
- Маркіроўка перасеку правадоў сеткавага кабеля мікрахвалевай печы і маркіроўка
на кабелі падаўжальніка павінны супадаць.
- У падаўжальніку абавязкова павінен быць провад зазямлення.
- Сеткавы кабель падаўжальніка не павінен звісаць з краёў стала, дзе за яго могуць
пацягнуць дзеці, і ён павінен быць пракладзены такім чынам, каб выключыць
хадню па ім.
УСТАЛЁЎКА
Перад уключэннем пераканаецеся, што напруга электрычнай сеткі адпавядае
напрузе, паказанай на корпусе прылады.
Пераканаецеся, што з печкі выдалены ўсе элементы пакавання.
Не выдаляйце светла-шэрую слюдзяную пласціну ўсярэдзіне працоўнай камеры
ў месцы выйсця ЗВЧ-хваль (6), якая служыць для абароны магнетрона.
УВАГА! Пераканаецеся ў адсутнасці пашкоджанняў выраба, такіх як: пагнутыя
ці зламаныя дзверцы, зламаныя ці саслабленыя шарніры мацавання ці
зашчапкі, увагнутасці ўсярэдзіне печкі ці на дзверцах. Пры любым пашкоджанні
забараняецца выкарыстанне мікрахвалевай печы.
Усталюйце мікрахвалевую печ на цвёрдую плоскую паверхню, здольную
вытрымаць яе вагу і максімальную вагу прадуктаў, якія будуць у ёй рыхтавацца.
1680.indd 371680.indd 37 09.04.2010 14:13:0409.04.2010 14:13:04

Содержание

Скачать