Maxwell MW-1102 R [39/48] Беларускi

Maxwell MW-1102 [39/48] Беларускi
39
БЕЛАРУСКI
садавіну і гародніна, бо ў іх
утрымоўваецца больш соку.
Для прыгатавання соку можна
выкарыстоўваць розную гародніну
(морква, агуркі, бурак, сцеблы
сельдэрэю, шпінат, памідоры) ці
садавіна (яблыкі, вінаград, ананасы).
• Чысціць скурку ці тонкую скурку няма
неабходнасці, чысціць варта толькі
тоўстую лупіну (напрыклад, з ананасаў
ці буракоў).
• Пры прыгатаванні яблычнага
соку памятайце, што яго
насычанасць залежыць ад гатунку
выкарыстоўваемых яблыкаў.
Выбірайце гатунак яблыкаў, які дае
найболей падыходны для вашага густу
сок. Выціскайце сок з пладоў разам
са скуркай. Асяродак выразаць не
абавязкова.
Яблычны сок хутка цямнее, капніце ў
яго некалькі кропель лімоннага соку
- гэта прыпыніць працэс пацямнення
соку.
Піце сок адразу пасля яго прыгатавання.
Пры працяглым захоўванні на паветры
сок губляе свае смакавыя якасці і
харчовую каштоўнасць.
Калі сок будзе захоўвацца ў
халадзільніку, пераліце яго ў чыстую
бутэльку з вечкам, каб ён не ўвабраў
староннія пахі прадуктаў, якія
захоўваюцца ў халадзільніку. Не
пажадана захоўваць сок у металічнай
ёмістасці, бо ён можа набыць
адпаведны прысмак.
У сокавыціскалцы не рэкамендуецца
перапрацоўваць садавіну з высокім
утрыманнем крухмалу ці пекціну,
такія як бананы, папая, авакада,
інжыр, абрыкосы, манга, чырвоная
і чорная парэчка. Для перапрацоўкі
гэтай садавіны карыстайцеся іншымі
кухоннымі прыборамі.
• Сокавыціскалка не прызначана
для перапрацоўкі вельмі цвёрдых і
кудзелістых прадуктаў, такіх як какос,
рэвень ці айва.
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ
Пасля заканчэння працы ці перад
чысткай заўсёды выключайце прыбор
і адключайце яго ад электрасеткі.
Рэкамендуецца прамываць здымныя
дэталі цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам.
Адтуліны фільтра-таркі (4) зручней
прамываць са зваротнага боку,
выкарыстоўваючы падыходную
па памерах шчотку. Выконвайце
асцярожнасць пры прамыванні
фільтра-таркі, тарка мае вострую
паверхню.
Не выкарыстоўвайце для здымных
дэталяў посудамыйную машыну.
Маторны блок сокавыціскалкі (8)
працірайце вільготнай тканінай.
Забараняецца апускаць маторны блок
у ваду ці прамываць яго пад струмнем
вады.
Не выкарыстоўвайце цвёрдыя губкі,
абразіўныя, агрэсіўныя чысцячыя
сродкі, а таксама растваральнікі.
Некаторыя прадукты, напрыклад
морква, памідоры ці бурак, могуць
афарбаваць пластмасавыя дэталі
сокавыціскалкі. Выдаліць плямы
можна сухой тканінай, змочанай у
алеі, пасля чаго неабходна прамыць
дэталі цёплай вадой з мяккім мыйным
сродкам і прасушыць.
ЗАХОЎВАННЕ
Перад тым як прыбраць прыбор на
захоўванне, пераканайцеся, што
прыбор адключаны ад электрасеткі.
• Выканайце патрабаванні раздзелу
ЧЫСТКА СОКАВЫЦІСКАЛКІ.
Захоўвайце прыбор у сухім
прахалодным месцы, недаступным
для дзяцей.
MW-1102.indd 39MW-1102.indd 39 02.06.2010 14:17:3402.06.2010 14:17:34

Содержание

Скачать
Случайные обсуждения