Maxwell MW-1574 W [19/24] Беларусская
![Maxwell MW-1574 W [19/24] Беларусская](/views2/1099184/page19/bg13.png)
19
БЕЛАРУССКАЯ
•
Для таго, каб выняць арэшкі з формы,
нельга выкарыстоўваць вострыя ці
металічныя прадметы (нажы, металічныя
лапаткі і да т.п.), бо гэта прывядзе да
пашкоджання антыпрыгарнага пакрыцця
формаў.
–
Злёгку змазвайце раслінным алеем
працоўныя формы (3, 4) перад падрыхтоўкай
новай порцыі арэшкаў.
–
Завяршыўшы выпечку арэшкаў, адключыце
вафельніцу, выняўшы вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі. Пакіньце вафельніцу
адкрытай, і дайце ёй астыць.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Увага! У пазбяганне ўдару электрычным
токам не апускайце прыладу ў ваду ці іншыя
вадкасці.
–
Адключыце прыладу, дастаўшы вілку
сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
–
Дайце прыбору цалкам астыць, для гэтага
рэкамендуецца падняць верхнюю форму (3)
за ручку (2).
–
Выдаліце рэшткі цеста, пратрыце
антыпрыгарную паверхню вільготнай
тканінай, пры неабходнасці выкарыстоўваючы
мяккі мыйны сродак, а затым вытрыце насуха.
–
Не выкарыстоўвайце абразіўныя рэчывы для
чысткі ці металічныя вяхоткі, бо імі можна
пашкодзіць антыпрыгарную паверхню ці
вонкавы выгляд прылады.
–
Для выдалення рэштак цеста
выкарыстоўвайце мяккую шчотку
ЗАХОЎВАННЕ
–
Перш чым прыбраць прыбор на захоўванне,
зрабіце чыстку прылады.
–
Зматайце шнур сілкавання.
–
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
ПРЫКЛАДНЫЯ РЭЦЭПТЫ АРЭШКАЎ
Арэшкі з пясочнага цеста
Інгрэдыенты:
•
300 г мукі
•
200 г слівачнага масла
•
100 г цукру
•
1 яйка
•
соль на кончыку нажа
•
варанае згушчанае малако для начыння
–
Сметанковае масла пакаёвай тэмпературы
ўзбіце да белага.
–
Дадайце цукар, ўзбіце.
–
Дадайце астатнія інгрэдыенты, дбайна
змяшайце.
–
Выкладзеце невялікая колькасць цеста у
паглыблення ніжняй формы (4).
–
Запячыце палоўкі арэшкаў да залацістага
колеру.
–
Гатовыя палоўкі арэшкаў астудзіце,
выраўнуйце краю нажом.
–
Начыніце палоўкі арэшкаў вараным
згушчаным малаком, палоўкі злучыце.
Арэшкі класічныя
Інгрэдыенты:
•
3 яйкі
•
200 г сметанковага масла пакаёвай
тэмпературы
•
150 г цукру
•
3 шклянкі мукі (шклянку 200 мл)
•
соль на кончыку нажа
•
0,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка
Для начыння:
•
1,5-2 банкі варанага згушчанага малака для
начыння
•
абсмаленыя арэхі (па жаданні)
–
Змяшайце ўсе інгрэдыенты.
–
Запячыце палоўкі арэшкаў да залацістага
колеру.
–
Гатовыя палоўкі арэшкаў астудзіце,
выраўнуйце краю нажом.
–
У палоўкі арэшкаў пакладзеце арэх і варанае
згушчанае малако, палоўкі злучыце.
КАМПЛЕКТАЦЫЯ
Арэшніца – 1 шт.
Інструкцыя – 1 шт.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне: 220–240 В ~ 50/60 Гц
Cпажываная магутнасць: 680–820 Вт
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прылад без папярэдняга
апавяшчэння
Тэрмін службы прыбора – 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.
MW-1574.indd 19 05.03.2014 11:12:29
Содержание
Похожие устройства
- Nikon Coolpix S3600 Red Инструкция по эксплуатации
- Samsung DV300F Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix S3600 Black Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1202 W Инструкция по эксплуатации
- Samsung EX1 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1201 W Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix S6700 Black Инструкция по эксплуатации
- Samsung ST200F Инструкция по эксплуатации
- Al-Ko SP 1200 Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix S6700 Red Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix L330 Black Инструкция по эксплуатации
- Samsung MV800 Инструкция по эксплуатации
- Al-Ko Т 150 Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix L830 Black Инструкция по эксплуатации
- Al-Ko Т 1000 Инструкция по эксплуатации
- Samsung WB750 Инструкция по эксплуатации
- Nikon Coolpix L830 Red Инструкция по эксплуатации
- Al-Ko Т 600 Инструкция по эксплуатации
- Samsung WB150F Инструкция по эксплуатации
- Al-Ko Т 500 Инструкция по эксплуатации