Vitek VT-1765 [46/58] Беларускi

Vitek VT-1765 [46/58] Беларускi
Беларускi
46
высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.
Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі
і сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік,
рэкамендуецца трымаць прыадчыненымі.
Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за бяспеку, павінна даць адпа-
ведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады. Адключыце яго адразу, як толькі ў рэзервуары скон-
чыцца вада.
Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.
Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.
Не зачыняйце адтуліну для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яго старонніх прад-
метаў.
Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.
Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі ці калі вы
не карыстаецеся ўвільгатняльніком.
Перш чым перанесці ўвільгатняльнік у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.
Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён
не пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.
Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў най-
блізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Рэгулярна праводзіце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.
ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце ўвільгатняльнік і выдаліце пакавальныя матэрыялы. Агледзьце прыбор на
прадмет пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не ўключайце ўвільгатняльнік.
Нататка:
Калі ўвільгатняльнік быў схільны ўздзеянню адмоўных тэмператур, то перад першым
уключэннем рэкамендуецца вытрымаць яго на працягу 30 хвілін пры пакаёвай тэм-
пературы.
Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры тэмпературы ў памяшканні ад +5 да +40°С і
адноснай вільготнасці меней 80%.
Тэмпература выкарыстоўванай вады павінна быць не вышэй +40°С.
- Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прыбора.
Эксплуатацыя ўльтрагукавога ўвільгатняльніка
1. Зніміце сопла (1) з рэзервуара (3).
2. Вазьміцеся за ручку (2) і зніміце рэзервуар (3) з корпуса.
VT-1765_IM.indd 46 04.07.2012 9:13:07

Содержание